Эдэн Азар

бельгійскі футбаліст

Эдэн Азар (фр.: Eden Hazard; нар. 7 студзеня 1991, Ла-Луўер, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Рэал» Мадрыд і нацыянальнай зборнай Бельгіі. Вельмі добра развіты тэхнічна.

Футбол
Эдэн Азар
Eden Hazard at Baku before 2019 UEFA Europe League Final.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 7 студзеня 1991(1991-01-07)[1][2][3] (30 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belgium (civil).svg Бельгія
Рост 175 см[4]
Вага 79 кг[5]
Пазіцыя атакуючы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Рэал Мадрыд
Нумар 7
Маладзёжныя клубы
1995—2003 Бельгія Раял Стад Браінуа
2003—2005 Бельгія Цюбіз
2005—2007 Францыя Ліль
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2012 Францыя Ліль 147 (36)
2012—2019 Англія Чэлсі 245 (85)
2019— Іспанія Рэал Мадрыд
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Бельгія Бельгія (да 15) 5 (1)
2008 Бельгія Бельгія (да 16) 4 (2)
2006—2008 Бельгія Бельгія (да 17) 17 (2)
2007—2009 Бельгія Бельгія (да 19) 11 (6)
2008— Бельгія Бельгія 102 (30)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Расія 2018
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2019
Commons-logo.svg Эдэн Азар на Вікісховішчы

Клубная кар’ераПравіць

«Ліль»Правіць

У 2005 годзе Эдэн папоўніў моладзевы склад «Ліля», у сезоне 2007/08 згуляў за яго свае першыя 4 матчы на дарослым узроўні. З наступнага сезона замацаваўся ў асноўным складзе каманды, стаў найлепшым маладым іграком чэмпіянату. У сезоне 2009/10 ізноў быў прызнаны найлепшым маладым іграком, а таксама ўвайшоў у сімвалічную зборную паводле вынікаў сезона. У сезоне 2010/11 разам са сваёй камандай стаў чэмпіёнам Францыі, забіўшы 7 мячоў і зарабіўшы 9 асістэнсцкіх балаў, а таксама быў прызнаны найлепшым іграком Францыі сезона, зноў апынуўшыся ў сімвалічнай зборнай чэмпіянату. Яшчэ ў канцы 2010 года ім сталі цікавіцца вядучыя клубы розных краін, у маі ж чуткі аб яго пераходзе сталі ўсё часцей з’яўляцца ў прэсе.

28 мая 2012 года ў сваім «твітэры» абвясціў аб пераходзе «да пераможцаў Лігі чэмпіёнаў». Як меркавалася, гэта быў лонданскі «Чэлсі»[6].

«Чэлсі»Правіць

4 чэрвеня 2012 года 21-гадовы ігрок зборнай Бельгіі ўзгадніў умовы асабістага кантракта з «Чэлсі» і прайшоў медыцынскае абследаванне. Азар далучыўся да клуба ў ліпені, калі ўсе ігракі вярнуліся да перадсезонных трэніровак[7].

«Рэал» МадрыдПравіць

У чэрвені 2019 года мадрыдскі «Рэал» абвясціў аб пераходзе Азара. Кантракт быў падпісаны да 2024 года, сума трансферу склала 130 млн фунтаў[8]. На прэзентацію іграка на «Сант’яга Бернабеу», якая прайшла праз тыдзень, прыйшло 50 тысяч чалавек.

Міжнародная кар’ераПравіць

19 лістапада 2008 года ва ўзросце 17 гадоў дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бельгіі, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Люксембурга. 7 кастрычніка 2011 года забіў свой ​​першы мяч за зборную, паразіўшы браму зборнай Казахстана ў адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы 2012, куды зборная Бельгіі ў выніку прабіцца не здолела.

ДасягненніПравіць

«Ліль»:

«Чэлсі»:

«Рэал» Мадрыд

Зноскі

СпасылкіПравіць