Эд IV (герцаг Бургундыі)

(Пасля перасылкі з Эд IV Бургундскі)

Эд IV (фр.: Eudes IV de Bourgogne, каля 1295 — 3 красавіка 1350, Санс) — герцаг Бургундыі і тытулярны кароль Фесалонікаў з мая 1315 года, граф Бургундскі і граф д’Артуа ў 1330—1347 гадах. Быў другім сынам герцага Бургундыі Роберта II Капетынга, і Агнэсы, дачкі французскага караля Людовіка IX Святога.

Эд IV
Нараджэнне 1295[1][2]
Смерць 3 красавіка 1350(1350-04-03)[2]
Месца пахавання
Род Старэйшы Бургундскі дом[d]
Бацька Роберт II Бургундскі[3]
Маці Агнеса Французская[d][3]
Жонка Жанна II, графіня Артуа[3][4]
Дзеці Філіп Мансеньёр[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У маі 1315 года стаў спадчыннікам свайго бяздзетнага брата Гуга V. З’яўляўся братам прынцэс Маргарыты Бургундскай і Жанны Кульгавай, выдадзеных замуж за будучых французскіх каралёў Людовіка X і Філіпа VI.

У 1315 годзе, пасля смерці Маргарыты (магчыма, была забіта па загадзе яе мужа Людовіка X) у турме, Бургундыя заняла варожую пазіцыю ў адносінах да Францыі. Прымірэнне адбылося пры каралі Філіпэ V Доўгім і было змацавана шлюбам Эда IV са старэйшай дачкой Філіпа V, Жаннай II у 1318 годзе.

Эд IV адыграў не апошнюю ролю ў падзеях 1330—1332 гадоў, калі падчас цяжбы за графства Артуа яно было замацавана за яго жонкай, а законны спадчыннік, граф Рабер, быў выгнаны з Францыі.

Эд IV не адрозніваўся выдатнымі здольнасцямі ў кіраванні сваімі ўладаннямі, але яго заўсёды атачалі таленавітыя саветнікі — жонка, маці, канцлер Гільём дэ Мело і іншыя.

Герцагу Эду было наканавана перажыць усіх сваіх сыноў, і яго ўладанні атрымаў у спадчыну адзіны ўнук, Філіп I Руўрскі. Эд памёр 3 красавіка 1350 года ў Сансе.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Eudes IV de Bourgogne, Duc de Bourgogne // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Pas L. v. Eudes IV of Bourgogne // Genealogics — 2003.
  3. а б в г Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць