Эжэн Ланці (фр.: Eugén Lanti, псеўданім, сапраўднае імя — Адам Ланці фр.: Adam Lanti; 19 ліпеня 1879, Нармандыя — 17 студзеня 1947, Мексіка) — эсперантыст, сацыяліст і пісьменнік, заснавальнік SAT і стваральнік тэорыі безнацыяналізма.

Эжэн Ланці
Eugén Lanti
Імя пры нараджэнні Адам Ланці
Род дзейнасці эсперантыст, пісьменнік
Дата нараджэння 19 ліпеня 1879(1879-07-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 1947(1947-01-17)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Элен Кэйт Лімузін[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бацькі Ланці былі сялянамі, таму ўжо ў раннім узросце Эжэну давялося працаваць батраком, цесляром, мебельшчыкам, дызайнерам. Ва ўсім ён быў самавучкай і займаўся адукацыяй у вячэрні час. У 1914 годзе ён быў мабілізаваны і падчас Першай сусветнай вайны служыў у якасці кіроўцы санітарнага аўтамабіля. На Заходнім фронце вывучыў эсперанта. Пасля вайны вярнуўся ў Парыж, дзе аказаў падтрымку эсперанта, працуючы ў рэдакцыі часопіса «Liberiga Stelo». У Парыжы жыў з Элен Кейт Лімузін, цёцяй Джорджа Оруэла. Пісьменнік некалькі разоў наведаў сустрэчы эсперантыстаў і быў не ў захапленні. Лічыцца, што гэтая непрыязнасць знайшла адлюстраванне ў яго рамане 1984 падчас апісання навамоўя.

У тым жа годзе Эжэн Ланці адмаўляецца ад ідэй анархізма і становіцца адным з заснавальнікаў Французскай камуністычнай партыі. У 1921 годзе стварае Сусветную Безнацыянальную Асацыяцыю (SAT), якая была аснавана на шырокім коле гаворачых на эсперанта камуністах, сацыял-дэмакратах і анархістах. У 1931 годзе ананімна выдае «Маніфест Безнацыяналізма». У 1933 пакідае пост прэзідэнта асацыяцыі з-за цкавання з бока кіраўніцтва, але працягвае гуляць важную роль у арганізацыі як пісьменнік. У 1935 годзе заснаваў незалежны часопіс «Herezulo», у якім падвергнуў крытыцы Савецкую ўладу.

Пасля 1937 года пакінуў Францыю, шмат падарожнічаў па свету. Сутыкнуўшыся з невылечнай хваробай, павесіўся ў Мексіке.

Зноскі

Спасылкі правіць