Эйдур Гудзьёнсен

(Пасля перасылкі з Эйдур Гудзьёнсан)

Эйдур Смары Гудзьёнсен (ісл.: Eiður Smári Guðjohnsen; нар. 15 верасня 1978, Рэйк’явік) — былы ісландскі футбаліст, які выступаў на пазіцыях паўабаронцы і нападніка. Шырокую вядомасць атрымаў па выступах за «Чэлсі» і «Барселону». Былы капітан нацыянальнай зборнай Ісландыі.

Футбол
Эйдур Гудзьёнсен
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эйдур Смары Гудзьёнсен
Мянушка Паўночны галеадор, Кефірчык, Гудзі, IceMan, "Кароль Раіль"
Нарадзіўся 15 верасня 1978(1978-09-15)[1][2][…] (45 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Ісландыі Ісландыя
Рост 187 см
Вага 82 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1993—1994 Сцяг Ісландыі Валюр 17 (7)
1994—1996 Сцяг Нідэрландаў ПСВ 13 (3)
1998 Сцяг Ісландыі Рэйк’явік 6 (0)
1998—2000 Сцяг Англіі Болтан Уондэрэрс 55 (18)
2000—2006 Сцяг Англіі Чэлсі 182 (54)
2006—2009 Сцяг Іспаніі Барселона 72 (10)
2009—2010 Сцяг Францыі Манака 9 (0)
2010   Сцяг Англіі Тотэнхэм Хотспур 11 (1)
2010—2011 Сцяг Англіі Сток Сіці 4 (0)
2011   Сцяг Англіі Фулхэм 10 (0)
2011—2012 Сцяг Грэцыі АЕК Афіны 10 (1)
2012 Сцяг Бельгіі Серкль Бругэ 13 (6)
2013—2014 Сцяг Бельгіі Бругэ 46 (7)
2014—2015 Сцяг Англіі Болтан Уондэрэрс 17 (5)
2015 Сцяг Кітая Шыцзячжуан Юнчан 14 (1)
2016 Сцяг Нарвегіі Мольдэ 13 (2)
2016 Сцяг Індыі Пуна Сіці 0 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1992—1994 Сцяг Ісландыі Ісландыя (да 17) 27 (6)
1994—1996 Сцяг Ісландыі Ісландыя (да 19) 9 (2)
1994—1998 Сцяг Ісландыі Ісландыя (да 21) 11 (5)
1996—2016 Сцяг Ісландыі Ісландыя 88 (26)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 верасня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 жніўня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ранні этап кар’еры правіць

Бацька Эйдура, Арнор Гудзьёнсен[3], быў адным з самых вядомых гульцоў у гісторыі ісландскага футбола і правёў вялікую частку сваёй футбольнай кар’еры ў Бельгіі. Эйдур нарадзіўся, калі яго бацьку было ўсяго 17 гадоў і ён толькі пераехаў у Бельгію. Пасля вяртання сям'і ў Ісландыю ў канцы кар’еры Арнора, Эйдур прыйшоў у клуб «Валюр» і дэбютаваў у асноўным складзе ўжо ва ўзросце 15 гадоў. У 1994 годзе ён перайшоў у галандскі ПСВ (Эйдховен). Нягледзячы на вялікую канкурэнцыю з іншымі нападнікамі (у ліку якіх быў юны Раналда), Гудзьёнсен дэбютаваў у першай камандзе ПСВ у 17 гадоў, а неўзабаве ўжо згуляў у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны».

24 красавіка 1996 года Арнор і Эйдур Гудзьёнсен увайшлі ў гісторыю футбола, згуляўшы разам у міжнародным матчы за зборную Ісландыі супраць каманды Эстоніі ў Таліне. Арнор гуляў з пачатку матчу, а Эйдур у другім тайме замяніў бацьку. Гэта быў першы раз, калі бацька і сын прымалі ўдзел у адным міжнародным матчы.

У канцы 1996 года Эйдур зламаў ладыжку і доўга аднаўляўся пасля гэтай траўмы. За гэты час ПСВ скасаваў з ім кантракт. Эйдур перайшоў у англійскі «Болтан» у 1998 годзе і забіў 21 гол у сваім першым сезоне (1999/2000) у першай лізе і дапамог камандзе дайсці да паўфіналаў Кубка Англіі і Кубка англійскай лігі.

«Чэлсі» правіць

У 2000 годзе з-за фінансавых праблем у «Болтане» Гудзьёнсена прадалі ў «Чэлсі» за £ 4 млн. Разам з галандцам Джымі Флойдам Хасельбайнкам Эйдур склаў смяротную для варот суперніка пару ў нападзе, забіў 23 галы сам і дапамог Хасельбайнку з яго 27 галамі.

«Барселона» правіць

14 чэрвеня 2006 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Барселонай». У складзе «Барселоны» разглядаўся як замена шведу Хенрыку Ларсану, які вырашыў правесці канец кар’еры ў сябе на радзіме.

Апошнія гады кар’еры правіць

У 2009 годзе перайшоў у «Манака», прычынай таму была недастатковая колькасцю гульнявога часу ў «Барселоне». Неўзабаве зноў апынуўся ў Англіі, гуляў за такія клубы, як «Тотэнхэм», «Сток Сіці» і «Фулхэм». З 2011 года выступаў у Грэцыі і Бельгіі.

5 снежня 2014 года было абвешчана аб вяртанні Гудзьёнсена ў «Болтан» да канца сезону 2014/15. У ліпені 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з кітайскім клубам «Шыцзячжуан Юнчан»[4], дзе выступаў да лістапада.

У лютым 2016 года стаў іграком нарвежскага «Мольдэ»[5], які пакінуў у жніўні таго ж года[6]. Пазней далучыўся да індыйскага клуба «Пуна Сіці», аднак хутка пакінуў яго, так і не згуляўшы. У канцы 2016 года выказаў жаданне гуляць за бразільскі «Шапекаэнсі», які пацярпеў авіякатастрофу, аднак пераход не адбыўся.

У верасні 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[7].

Дасягненні правіць

Трафеі правіць

  • Уладальнік Кубка Нідэрландаў (1): 1996
  • Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў (1): 1996
  • Чэмпіён Нідэрландаў (1): 1997
  • Уладальнік Кубка Футбольнай лігі (1): 2005
  • Чэмпіён Англіі (2): 2005, 2006
  • Уладальнік Суперкубка Англіі (1): 2005
  • Уладальнік Суперкубка Іспаніі (1): 2006

Асабістыя дасягненні правіць

  • Найлепшы малады футбаліст Ісландыі (1): 1994
  • Найлепшы футбаліст Ісландыі (3): 2004, 2005, 2006
  • Найлепшы спартсмен Ісландыі (3): 2004, 2005, 2006

Зноскі

  1. Eidur Gudjohnsen // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Eidur Gudjohnsen // Enciclopèdia de l'esport catalàGrup Enciclopèdia, 2012.
  3. У сям'і Эйдура не выкарыстоўваецца традыцыйная для Ісландыі форма наймення, паводле якой яго бы клікалі Эйдур Арнорсан. Ён і яго бацька прыналежаць да прыблізна 10% насельніцтва Ісландыі, чые продкі атрымалі прозвішчы ў 1913 годзе.
  4. Гудьонсен стал игроком «Шицзячжуан Юнчан»
  5. Гудьонсен перешел в норвежский «Мельде»
  6. Гудьонсен покинул «Мельде» и может завершить карьеру
  7. Гудьонсен объявил о завершении карьеры

Спасылкі правіць