Эйман дэ Валера (англ.: Éamon de Valera, ірл.: Éamonn de Bhailéara; 14 кастрычніка 1882, Нью-Ёрк29 жніўня 1975, Дублін) — ірландскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Эйман дэ Валера
Eamon de Valera / Éamonn de Bhailéara
Эйман дэ Валера
сцяг
3-і прэзідэнт Ірландыі Ірландыі
25 чэрвеня 1959 — 24 чэрвеня 1973
Папярэднік Шон Томас О'Келі
Пераемнік Эрскін Чайлдэрс
Часовы прэзідэнт Ірландыі ў 1921-1922 гадах
 
Партыя Фіяна Файл
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр мастацтваў[d]
  • бакалаўр навук[d]
  • Дзейнасць матэматык, дыпламат, палітык
    Член у
    Веравызнанне каталіцтва
    Нараджэнне 14 кастрычніка 1882(1882-10-14)
    Смерць 29 жніўня 1975(1975-08-29) (92 гады)
    Пахаванне
    Бацька Vivion Juan de Valera[d]
    Маці Catherine Coll[d]
    Жонка Sinéad de Valera[d]
    Дзеці Brian de Valera[d], Emer de Valera[d], Vivion de Valera[d], Máirin de Valéra[d], Éamon de Valera[d], Rúaidhrí de Valera[d] і Terry de Valera[d]
     
    Аўтограф Éamon de Valera Signature 2.svg
     
    Узнагароды
    Вярхоўны ордэн Хрыста

    Быў адным з кіраўнікоў Ірландскага паўстання 1916. У 1917 узначаліў партыю Шын Фейн і патрыятычную ваенную арганізацыю «Ірландскія валанцёры». У 1919-22 дэ Валера прэзідэнт і кіраўнік урада, які дамагаўся нацыянальнай незалежнасці Ірландыі. У перыяд Грамадзянскай вайны 1922-23 узначальваў войскі рэспубліканцаў супраць прыхільнікаў англа-ірландскага дагавору 1921, па якім Паўночная Ірландыя засталася пад уладай англічан, а астатняя частка краіны абвяшчалася брытанскім дамініёнам. У 1927 годзе, выйшаўшы з Шын Фейн, увайшоў у парламент дамініёна ў якасці кандыдата створанай ім ў 1926 партыі «Фіян Файл». У 1932-48 кіраўнік ірландскага ўрада і міністр замежных спраў. Праводзіў курс, накіраваны на заахвочванне развіцця нацыянальнай эканомікі і паслабленне яе залежнасці ад брытанскіх манаполій і разам з тым на ўціск дэмакратычных свабодаў ўнутры краіны. У гады 2-й сусветнай вайны 1939-45 ўрад дэ Валера абвясціў аб нейтралітэце. У 1951-54 і ў 1957-59 Дэ Валера прэм'ер-міністр Ірландскай Рэспублікі; палітыка яго ўрада была накіравана на актыўнае прыцягненне ў эканоміку краіны замежнага капіталу і ў той жа час на недалучэнне да ваенна-палітычных блокаў. З 1959 Дэ Валера прэзідэнт Ірландскай Рэспублікі.

    Зноскі

    СпасылкіПравіць