Э́йндхавен[2] (нідэрл.: Eindhoven) — горад на поўдні Нідэрландаў, найбуйны горад правінцыі Паўночны Брабант. У горадзе знаходзіцца вялікі лік прадпрыемстваў, звязаных з высокімі тэхналогіямі і інфарматыкай, напрыклад Philips. Горад таксама вядомы футбольнай камандай ПСВ — шматразовым чэмпіёнам Нідэрландаў.
Пісьмовая гісторыя горада пачалася ў 1232 годзе, калі герцаг Хендрык I Брабанцкі дараваў правы горада Эйндхавена, невялікаму мястэчку на скрыжаванні рэк Домел і Гендэр. У той час горад складаўся прыкладна з 170 хат, акружаных прыгонным валам. Побач са сценамі горада стаяў невялікі замак. Гораду таксама было дадзена права праводзіць штотыднёвы рынак, і сяляне з суседніх вёсак былі абавязаныя прадаваць на гэтым рынку свае прадукты. Важную ролю ў развіцці горада згуляла тое, што ён знаходзіўся на гандлёвым шляху з Галандыі ў Льеж.
Буйныя бамбаванні падчас Другой Сусветнай вайны разбурылі значную частку горада, уключаючы амаль усе старадаўнія будынкі. Пасля вайны горад быў хутка адноўлены, і ў ім было пабудавана шмат вышынных будынкаў. У пасляваенны перыяд усё больш развіваліся электронныя і інжынерныя індустрыі, у той час як традыцыйная вытворчасць тытуню і тканін усё больш марнела, канчаткова знікшы ў сямідзесятыя гады. У сямідзесятыя, васьмідзесятыя і дзевяностыя гады было пабудавана шмат жылля ў паўночных раёнах горада Woensel-Zuid і Woensel-Noord, і ў выніку Эйндхавен стаў пятым па насельніцтве горадам Нідэрландаў.
Э́йндховен // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 754. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.