Эканоміка

(Пасля перасылкі з Эканаміст)

Эканоміка (грэч. eikos — дом, гаспадарка і nomos — правіла, закон; у сукупнасці — правілы вядзенні гаспадаркі) — 1) гаспадарка, сукупнасць сродкаў, аб’ектаў, працэсаў, выкарыстоўваных людзьмі для забеспячэння жыцця, задавальнення запатрабаванняў шляхам стварэння неабходных чалавеку выгод, умоў і сродкаў існавання з ужываннем працы; 2) навука аб гаспадарцы, спосабах яе вядзення людзьмі, адносінах паміж людзьмі падчас вытворчасці і абмену таварамі, заканамернасцях праходжання гаспадарчых працэсаў.

Эканоміка
Выява
Звязаная асоба Адам Сміт, Давід Рыкарда, Карл Маркс, Джон Мейнард Кейнс, Пол Энтані Самуэльсан, Кенет Джозеф Эроў, Альфрэд Маршал, Arthur Cecil Pigou[d], Мілтан Фрыдман, Léon Walras[d], Іозеф Шумпетэр, Вільфрэда Парэта і Карл Менгер
Мастацкі кірунак classical economics[d], Аўстрыйская школа, меркантылізм, марксізм, Q3578707? і New Keynesian economics[d]
Прадмет вывучэння эканоміка[d], эканамічныя каштоўнасці[d] і паслуга
Stack Exchange site URL economics.stackexchange.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Краіны свету паводле тэмпаў росту рэальнага СУП у 2016 годзе

У сярэдзіне 1980-х як дапаможная дысцыпліна ўзнікла эканамічная інфарматыка. Для эмпірычнай праверкі эканамічных мадэляў і колькаснай ацэнкі эканамічных феноменаў прымяняюцца эканаметрычныя метады. Акрамя таго, у рамках эканамічнай тэорыі разглядаюцца эканамічная педагогіка, інжынерыя ў эканоміцы, а таксама гісторыя эканомікі і іншыя дапаможныя дысцыпліны.

Да эканамічных праблемаў можна аднесці беднасць, інфляцыю, беспрацоўе. Эканамічная праблема ў самым агульным сэнсе абазначае нястачу рэсурсаў. Усе эканамічныя грамадствы займаюцца вырашэннем трох галоўных праблемаў: што вырабляць, як гэта рабіць і для каго. Эканамічныя праблемы найчасцей маюць сувязь з палітычнымі, сацыялагічнымі і іншымі фактарамі. Адпаведна шукаюць і вырашэнне эканамічных праблемаў — разам са звязанымі фактарамі.

Багаццем завецца сукупнасць рэальных актываў, а дабрабытам — агульны стан узроўню жыцця. Істотным кампанентам сучаснай эканомікі з’яўляюцца грошы, але гэта не адзіны прадмет, які ўваходзіць у поле ўвагі эканамічнай навукі.

Мікраэканоміка правіць

Рынак правіць

 
Эканамісты вывучаюць гандаль, вытворчасць і спажыванне тавараў і паслуг, такіх, якія адбываюцца на традыцыйным рынку.

Мікраэканоміка вывучае, якім чынам эканамічныя агенты, якія ўтвараюць структуру рынку, узаемадзейнічаюць адзін з адным у рамках гэтага рынку, ствараючы рынкавую сістэму. Гэтыя суб’екты ўключаюць у сябе прыватныя і дзяржаўныя ўтварэнні розных тыпаў, якія, як правіла, працуюць пры недахопе рэсурсаў і празрыстым дзяржаўным рэгуляванні. Таварам на рынку можа выступаць як матэрыяльны прадукт, як то яблык ці аўтамабіль, гэтак і паслугі, як то рамонт, аўдыт або сфера забаў.

Тэарэтычна, у свабодным рынку пакупніцкі попыт на тавар з цягам часу можа дасягнуць эканамічнай раўнавагі з колькасцю тавараў, якія пастаўляюцца прадаўцамі, праз змены коштаў. На практыцы розныя праблемы могуць прадухіліць раўнавагу, і любая дасягнутая раўнавага не абавязкова можа быць маральна справядлівай. Напрыклад, калі прапанова медыцынскіх паслуг абмяжоўваецца знешнімі фактарамі, раўнаважная цана можа быць недаступнай для тых людзей, хто хацеў бы скарыстацца такімі паслугамі, але не можа заплаціць за гэта.

Існуюць розныя рынкавыя структуры. У цалкам канкурэнтных рынках аніводны з удзельнікаў рынку не з’яўляецца дастаткова вялікім ці ўплывовым, каб мець уладу над усталяваннем адвольнага кошту на аднастайны прадукт. Аднак у рэальным свеце рынкі часта адчуваюць недасканалую канкурэнцыю.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 61. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).