Эканамічная геаграфія
Эканамічная геаграфія — грамадска-геаграфічная навука, якая вывучае тэрытарыяльную арганізацыю эканамічнага жыцця грамадства, законы і заканамернасці яго развіцця.
Падпадзяляецца на геаграфію прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарта, сувязі, гандлю і г. д. Часта (асабліва, у працах расійскіх аўтараў) паняцце выкарыстоўваецца для абазначэння ўсёй сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і супрацьпастаўляецца фізічнай геаграфіі.
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 58. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).