Эканамічны крызіс
Эканамічны крызіс (стар.-грэч.: κρίσις — паваротны пункт) — сур'ёзныя парушэнні ў звычайнай эканамічнай дзейнасці. Адной з формаў праявы крызісу з'яўляецца сістэматычнае, масавае назапашванне даўгоў і немагчымасць іх пагашэння ў разумныя тэрміны. Прычыну эканамічных крызісаў часта бачаць у парушэнні раўнавагі паміж попытам і прапановай на тавары і паслугі.
Асноўныя віды - крызіс недавытворчасці (дэфіцыт) і крызіс перавытворчасці.
Крызіс недавытворчасці, як правіла, выклікаецца пазаэканамічнымі прычынамі і звязаны з парушэннем нармальнага ходу (эканамічнага) ўзнаўлення пад уплывам стыхійных бедстваў ці палітычных дзеянняў (розных забаронаў, войнаў і г. д.)
Крызіс перавытворчасці характарызуецца наяўнасцю вялікай колькасці тавараў, якія перавышаюць попыт спажыўцоў. Звычайна ўзнікае з-за невыяўленага сукупнага попыту і немагчымасці ва ўмовах свабоднага рынку планавання сукупнай вытворчасці. У выніку для пэўнага вытворцы звычайна невядома, чаго і колькі трэба рынку. Першыя буйныя крызісы падобнага роду выявіліся ў Англіі ў XVII стагоддзі.
З развіццём рыначнай індустрыяльнай эканомікі крызісы перавытворчасці набылі цыклічны характар і на сёння складаюць адну з фаз эканамічнага цыклу.
Гл. таксама
правіць- Рэцэсія
- Біфляцыя
- Эканамічны крызіс, 1900—1903
- Вялікая дэпрэсія (1929–1939)
Літаратура
правіць- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.505