Эканоміка Беларускай ССР

(Пасля перасылкі з Эканоміка БССР)

Эканоміка Беларускай ССР — складовая частка эканомікі СССР, размешчаная на тэрыторыі Беларускай ССР. Складала адзіны Беларускі эканамічны раён.

Прамысловасць правіць

Галоўныя галіны прамысловасці:

  • машынабудаўнічая і металаапрацоўчая
  • хімічная
  • лёгкая
  • харчовая

Энергетыка Беларусі грунтавалася на газе, нафтапрадуктах (мазуце), торфу, вугалі. Вялася здабыча нафты і торфу. Найбуйнейшыя прадпрыемствы электраэнергетыкі рэспублікі: Лукомская ДРЭС, Бярозаўская ДРЭС імя 50-годдзя БССР, Смалявіцкая ДРЭС. Вядучае месца па аб’ёме валавой прадукцыі займалі машынабудаванне і металаапрацоўка, асабліва аўта- і трактарабудаванне (Мінск, Жодзіна, Магілёў) і станкабудаванне (Мінск, Віцебск, Гомель, Пінск, Орша, Маладзечна). Былі развіты прыборабудаванне, радыётэхнічная, радыёэлектронная (Мінск, Віцебск, Гомель, Мазыр, Брэст, Ліда і іншыя) галіны прамысловасці. Прадпрыемствы гэтых галін пастаўлялі: электронна-вылічальныя машыны, аптычныя, электравымяральныя, рэгулюючыя прыборы, кінаапаратуру, тэлевізары, гадзіннікі і іншае.

Хімічная і нафтахімічная прамысловасць спецыялізавалася на вытворчасці мінеральных угнаенняў, шын, пластычных мас і сінтэтычных матэрыялаў, галоўным чынам хімічных валокнаў (Светлагорск, Магілёў, Наваполацк, Гродна, Гомель, Брэст і іншыя). Створана найбуйнейшая ў СССР вытворчасць калійных угнаенняў на базе Старобінскага радовішча калійных соляў. Нафтаперапрацоўка (Наваполацк, Мазыр). Развівалася мікрабіялагічная прамысловасць (Наваполацк, Мазыр). Мелася вытворчасць будаўнічых матэрыялаў і шкляная прамысловасць (Гомель, Барысаў і іншыя). Лясная і дрэваапрацоўчая галіны прамысловасці былі прадстаўленыя лесанарыхтоўчымі, лесапільнымі, мэблевымі прадпрыемствамі, вытворчасцю драўляных буддэталяў, фанеры, цэлюлозна-папяровай, запалкавай галінамі (Бабруйск, Мазыр, Гомель, Магілёў, Мінск, Віцебск, Пінск). З галін лёгкай прамысловасці вылучаліся тэкстыльная (ільняная — Аршанскі льнокамбінат, баваўняная — Баранавіцкі баваўняны камбінат), трыкатажная, гарбарна-абутковая галіны. Значнай была харчовая прамысловасць (мясная, масласыраробная, мукамольна-крупяная, кансервавая, крухмала-паточная і іншыя).

З 1957-га па 1962 год аб’ем ваеннай вытворчасці павялічыўся ў 12 разоў.

Сельская гаспадарка правіць

У 1986 годзе ў рэспубліцы налічвалася 913 саўгасаў, 1675 калгасаў. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі складалі 9,5 млн га, з іх:

Плошча абрашаных земляў — 1,33 млн га (1986 год).

Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры (валавы збор, 1985 год, млн т): збожжавыя (7,041; жыта, пшаніца і іншае), бульба (13,414), льновалакно (0,095), цукровы бурак (1,612). Пладаводства і агародніцтва. Выгадоўваліся кармавыя культуры (шматгадовая і аднагадовая трава, кукуруза, кармавыя карняплоды). Больш за ½ валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі прыходзілася на жывёлагадоўлю, галоўным чынам малочна-мясная жывёлагадоўля. Пагалоўе (на 1987 год, у млн галоў): буйной рагатай жывёлы — 7,5, свінняў — 5,1.

  • Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых па Беларусі складала ў 1960 годзе 8,7 цэнтнеры з гектара.

Транспарт правіць

Асноўны від транспарту — чыгуначны. Эксплуатацыйная даўжыня (на 1986 год):

  • чыгунак — 5,54 тыс. км,
  • аўтадарог — 44,4 тыс. км (у тым ліку з цвёрдым пакрыццём — 40,8 тыс. км).

Развіты трубаправодны транспарт. Суднаходства па Прыпяці, Дняпроўска-Бугскаму каналу, Дняпру, Сожы, Бярэзіне, Заходняй Дзвіне, Нёману.

Гл. таксама правіць