Экватарыяльны клімат

Экватарыяльны клімат — гарачы і вільготны клімат, які ахоплівае раёны каля экватара (5-10° на поўнач і поўдзень). Характарызуецца панаваннем экватарыяльнага паветра, раўнамерным размеркаваннем тэмпературы (24-28 °C), вялікай колькасцю ападкаў (больш за 1500 мм на раўнінах і 6000-10000 мм на горных схілах). Пераважаюць натуральныя ландшафты — вільготныя экватарыяльныя лясы.

Зоны вільготных экватарыяльных лясоў

ЛітаратураПравіць

  • Экватарыяльны клімат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 66. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

СпасылкіПравіць