Экватар белых сасісак

Экватар белых сасісак (ням.: Weißwurstäquator) — жартаўлівая назва меркаванай культурнай мяжы паміж Старой Баварыяй і астатняй Германіяй, якая вызначаецца як зона распаўсюджання мюнхенскіх белых сасісак, якія лічацца адметнай рысай баварскай культуры.

Белая сасіска з брэцэлем і салодкай гарчыцай
Карта розных версій размяшчэння экватара белых сасісак

Становішча экватара правіць

У цэлым экватар белых сасісак праводзяць па рацэ Дунай, аднак такая мяжа не ўключае часткі Ніжняй Баварыі і Верхняга Пфальца. Часам экватар адносяць да 49-й шыраты (на поўнач ад Інгальштата). Паводле іншых уяўленняў гаворка ідзе пра 100-кіламетровую зону ад Мюнхена, у якую не ўваходзіць значная частка Верхняй Баварыі.

Паводле альтэрнатыўных версій, мяжой лічыцца Майнская лінія уздоўж ракі Майн, якая прызнана дыялектнай мяжой паўночнай Германіі, або гісторыка-палітычная мяжа паміж Прусіяй і Баварыяй з Аўстрыяй, якая называецца таксама Майнскай лініяй, тады ў зону апроч Старой Баварыі ўваходзіць таксама Бадэн-Вюртэмберг і значная частка Франконіі, дзе аднак маюцца ўжо значныя культурныя адрозненні з Баварыяй і белыя сасіскі ўжо не прыняты.

Тэрмін выкарыстоўваецца таксама для размежавання паўночнай і сярэдняй Германіі, пры гэтым таксама экватар праводзяць па рацэ Майн ці недалёка ад яе.

Аўстрыйцы жартаўліва называюць раён на поўнач ад экватара белых сасісак зонай пасялення Піфке.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць