Экзістэ́нцыя (ад лац. exsistentia — існаванне) — спецыфічна чалавечы спосаб існаваць у свеце: у адрозненне ад простага (саматоеснага) быцця рэчы, чалавек — гэта несупадзенне з самім сабой, «няспынная няўстойлівасць», «адрыў усім целам ад сябе». Чалавек мусіць пастаянна рабіць сябе чалавекам, ставіць сябе пад пытанне.

Экзістэнцыя — цэнтральная катэгорыя экзістэнцыйнай філасофіі (К’еркегор, Ясперс, Гайдэгер, Сартр ды інш.), што абазначае перш за ўсё ўнікальнае і непасрэднае перажываемае існаванне.

Гл. таксама правіць