Экзістэнцыялізм (фр.: existentialisme ад лац.: exsistentia — існаванне) — філасофія існавання — кірунак у філасофіі ХХ стагоддзя, які акцэнтуе сваю ўвагу на ўнікальнасці ірацыянальнага быцця чалавека. Экзістэнцыялізм развіваўся паралельна з роднаснымі напрамкамі персаналізму і філасофскай антрапалогіі, ад якіх ён адрозніваецца перш за ўсё ідэяй пераадолення (а не раскрыцця) чалавекам уласнай сутнасці і вялікім акцэнтам на глыбіні эмацыйнай прыроды.

Гісторыя тэрміна

правіць

У чыстым выглядзе экзістэнцыялізм як філасофскі кірунак ніколі не існаваў. Супярэчлівасць гэтага тэрміна зыходзіць з самога зместу «экзістэнцыі», бо яна па вызначэнні індывідуальная і непаўторная, азначае перажыванні асобна ўзятага індывіда, не падобнага ні на каго.

Гэтая супярэчлівасць з’яўляецца прычынай таго, што практычна ніхто з мысляроў, прылічаных да экзістэнцыялізму, фактычна не адносіў сябе да філосафаў-экзістэнцыялістаў. Адзіным, хто выразна выяўляў сваю прыналежнасць да гэтага напрамку, быў Жан-Поль Сартр. Яго пазіцыя была выкладзена ў дакладзе «экзістэнцыялізм — гэта гуманізм», дзе ён і распачаў спробу абагульніць экзістэнцыянальныя памкненні асобных мысляроў пачатку XX стагоддзя.

 

Адным з першых тэрмін «экзістэнцыйная філасофія» (ням.: Existenzphilosophie) увёў Карл Ясперс у 1931 годзе ў працы «Духоўная сітуацыя часу», а ў 1938 годзе ён вынес яго ў назву асобнай працы. У якасці заснавальніка экзістэнцыяльнай філасофіі Ясперс называе Кіркегора. У 1939 годзе пасля смерці рускага філосафа-эмігранта Льва Шастова выходзіць яго кніга «Кіргегард і экзістэнцыйная філасофія», аднак знаёмства Шастова з творчасцю Кіркегора адбылося толькі ў 1928 годзе, калі рускі мысляр напісаў усе свае асноўныя працы. У 1943 годзе кнігу з такой самай назвай выпускае Ота Бальноў. Тэрмін «экзістэнцыялізм» выкарыстоўвае ў назве сваёй працы Жан-Поль Сартр (фр.: L'existentialisme est un humanisme, 1946), дзе экзістэнцыялізм падзелены на рэлігійны (Карл Ясперс, Габрыэль Марсель) і атэістычны (Марцін Хайдэгер).

Асновы светапогляду

правіць

У цэнтры ўвагі экзістэнцыялізму — чалавек, праблемы яго існавання, ці быцця (найперш у т.зв. «пагранічных сітуацыях»). Спасцігаючы сябе як экзістэнцыю, чалавек дамагаецца свабоды, якая ёсць выбарам самога сябе, сваёй унутранай сутнасці, што накладвае на яго пэўную адказнасць за ўсе падзеі ў свеце. Прадстаўнікі экзістэнцыялізму лічаць, што асоба кожнага чалавека з’яўляецца яго ўласным унікальным стварэннем. Чалавек павінен імкнуцца выяўляць сваю свабодную волю і актыўна надаваць сэнс свайму ўласнаму існаванню, а не дазваляць навязваць яго збоку. Сярод галоўных аб’ектаў крытыкі з боку экзістэнцыялізму былі манатоннасць сучаснага жыцця, падаўленне свабоднай волі людзей, антыгуманныя грамадскія парадкі, няздольнасць рэалізацыі творчых здольнасцей індывідаў і да т.п. Асноўны сэнс і змест экзістэнцыялізму можна выказаць фразай: «Быць самім сабой, быць верным сабе, выбраць сябе самога».

Гісторыя і прадстаўнікі

правіць

Экзістэнцыялізм аказаў прыкметны ўплыў на заходнюю мастацкую культуру XX ст.

У Расіі экзістэнцыялізм паўстаў напярэдадні Першай сусветнай вайны (1914—1918):

У Германіі экзістэнцыялізм паўстаў пасля Першай сусветнай вайны:

Знайшоў сваіх паслядоўнікаў у перыяд Другой сусветнай вайны 1939—1945 гадоў ў Францыі:

У 1940—1950-я гады экзістэнцыялізм атрымаў распаўсюджанне і ў іншых еўрапейскіх краінах:

Аўстрыя:

У ЗША ідэі экзістэнцыялізму папулярызавалі:

Вялікабрытанія:

Літаратура

правіць
  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6