Эклезіялогія
Эклезіялогія — вучэнне аб Царкве; раздзел дагматычнага багаслоўя, які вывучае прыроду і ўласцівасці Царквы.
У хрысціянскай эклезіялогіі сумяшчаюцца два аспекты: містычны і кананічны. У містычным аспекце Царква разглядаецца як містычнае Цела Хрыста (1 Кар. 12:27), для якога Хрыстос — галава; Кананічны аспект гаворыць аб адзінстве Царквы вакол епіскапа і адзінстве епіскапаў паміж сабой пры непарыўным пераемстве ад св. Апосталаў, якія былі пакладзеныя Хрыстом ў аснову Царквы (Мф. 16:18).