Экстрэмісцкае фарміраванне
Экстрэмісцкае фарміраванне (руск.: экстремистское формирование) — юрыдычны статус, які прысвойваецца ў Беларусі групам грамадзян з ліку апанентаў рэжыму Лукашэнкі для іх палітычнага пераследу. Паняцце было замацавана ў законе «Аб процідзеянні экстрэмізму», змены да якога Аляксандр Лукашэнка падпісаў 14 мая 2021 года[1]. У ім экстрэмісцкае фарміраванне вызначаецца як група грамадзян, якая ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць або аказвае садзейнічанне такой дзейнасці ці яе фінансаванне[2].
Захады па «супрацьдзеянні экстрэмізму» накіраваны на падаўленне пратэстнага руху ў Беларусі[1], які ўзнік на адказ на фальсіфікацыю рэжымам Лукашэнкі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Станам на студзень 2024 года ў Беларусі было 174 «экстрэмісцкія фармаванні», з якіх 62 з іх атрымалі такі статус у 2023 годзе[3]. У большасці выпадкаў гэта незалежныя СМІ, тэлеграм-каналы (і акаўнты ў іншых сацсетках) пратэсных ініцыятыў, некамерцыйных арганізацый і да таго падобнае[4]. Станам на кастрычнік 2024 года ў «Пераліку арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» значыліся 243 «экстрэмісцкія фармаванні»[5].
- БелаПАН (рашэнне прынятае 1 лістапада 2021 года)
- тэлеканал «Белсат» (3 лістапада 2021 года)
- радыё «Свабода» (23 снежня 2021 года)
- «Наша ніва» (14 студзеня 2022 года)
- «Бобруйск Online» (22 лютага 2022 года)
- «Флагшток» (29 красавіка 2022 года)
- kyky.org (6 траўня 2022 года)
- «Честная газета» (20 траўня 2022 года)
- «Еўрарадыё» (20 ліпеня 2022 года)
- «Хартыя’97» (30 жніўня 2022 года)
- Hrodna.life (11 лістапада 2022 года)
- самавольнае выданне «Вестники» (9 снежня 2022 года)
- «Маланка Медиа» (15 лютага 2023 года)
- «Брестская газета» (28 лютага 2023 года)
- «MOST Media» (17 траўня 2023 года)
- homeldays.org («Штодзень Гомель») (23 траўня 2023 года)
- тэлеграм-канал «Инсайдер» (29 траўня 2023 года)
- «Зеркало» (9 чэрвеня 2023 года)
- тэлекампанія «Ранак» у Светлагорску (5 верасня 2023 года)
- «Беларусь за МКАДам» (13 кастрычніка 2023 года)
Зноскі
- ↑ а б Падпісаны закон "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму" | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm (14 мая 2021). Праверана 15 мая 2024.
- ↑ Эксперт: унутраны экстрэмізм небяспечны ўдвая, патрэбны новыя формы проціяддзя ад гэтай небяспекі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2024. Праверана 15 мая 2024.
- ↑ У Беларусі адразу некалькі новых «экстрэмісцкіх фармаванняў» . belsat.eu. Праверана 15 мая 2024.
- ↑ Слоўнік беларускіх «экстрэмістаў» . Новы Час (18 сакавіка 2023). Праверана 15 мая 2024.
- ↑ О мерах противодействия экстремизму и реабилитации нацизма
- ↑ У спісе экстрэмісцкіх фармаванняў, які вядуць улады Беларусі, – 20 выданняў . belsat.eu. Праверана 15 мая 2024.