Элеанора Аўстрыйская
Элеанора Габсбург (ням.: Eleonore von Kastilien, ісп.: Leonor de Austria; 15 лістапада 1498, Лёвен — 18 лютага 1558, Талавера-ла-Рэаль) — народжаная эрцгерцагіня Аўстрыйская, інфанта Іспанская і прынцэса Бургундыі; трэцяя жонка караля Мануэля I Партугальскага, пазней другая караля Францыі Францыска I.
Элеанора Аўстрыйская ням.: Eleonore von Kastilien парт.: Leonor de Austria | ||
![]() | ||
Партрэт Элеаноры Партугальскай мастака Ёса ван Клевэ, каля 1530 | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1518 — 1521 | ||
Папярэднік | Марыя Арагонская | |
Пераемнік | Кацярына Аўстрыйская | |
| ||
1530 — 1547 | ||
Папярэднік | Клод Французская | |
Пераемнік | Кацярына Медычы | |
Дзейнасць | палітык | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | |
Нараджэнне | 15 лістапада 1498 | |
Смерць | 18 лютага 1558 (59 гадоў) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Род Габсбургаў, Авіская дынастыя і Дынастыя Валуа | |
Бацька | Філіп I Прыгожы | |
Маці | Хуана I Вар’ятка | |
Муж | Мануэл I, Францыск I, Францыск I і Мануэл I | |
Дзеці | Марыя Партугальская[d] | |
БіяграфіяПравіць
Элеанора была старэйшай дачкой Філіпа IV, герцага Бургундскага і Кастыльскай каралевы Хуаны I. Сярод яе братоў і сясцёр былі імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V і Фердынанд I, каралева-кансорт Даніі, Нарвегіі і Швецыі Ізабела, каралева-кансорт Венгрыі Марыя і каралева-кансорт Партугаліі Кацярына. З прычыны хваробы маці, выхоўвалася разам з братам Карлам у Нідэрландах, пры двары цёткі — Маргарыты Аўстрыйскай.
Сярод прэтэндэнтаў на яе руку былі каралі Англіі Генрых VII, кароль Англіі і Генрых VIII, каралі Францыі Людовік XII і Францыск I і кароль Польшчы Жыгімонт I.
Па жаданні брата, 16 ліпеня 1518 года яна ажанілася з каралём Партугаліі Мануэлем, стаўшы яго трэцяў жонкай. У іх было двое дзяцей:
- Карл (1520), памёр у маленстве;
- Марыя (1521—1577), адна з самых багатых прынцэс Еўропы, памерла незамужняй.
Элеанора стала ўдавой у снежні 1521 года, калі Мануэл памёр ад чумы.
4 ліпеня 1530 года яна ажанілася з каралём Францыі Францыскам I. Гэты шлюб быў не больш шчаслівым, чым папярэдні, Францыск аддаваў перавагу новай жонцы палюбоўніцы Ганне дэ Післё. Дзяцей у пары не было. Брантом піша, што каралева ў інтымным жыцці знаходзіла адпачыванне ў абдымках сваіх прыдворных дам.
Як каралева Францыі не мела ніякага ўплыву, аднак служыла злучным звяном паміж Францыяй і Свяшчэннай Рымскай імперыяй. Памерла ад прыступу астмы, знаходзячыся на зваротным шляху з Партугаліі, дзе спрабавала памірыцца са сваёй дачкой.