Элеанора Марыя Аўстрыйская
Элеанора Марыя Жазэфа Габсбург (ням.: Eleonore Maria Josefa von Habsburg; 31 мая 1651, Рэгенсбург, цяпер Германія — 17 снежня 1697, Вена, цяпер Аўстрыя) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, пасля княгіня латарынская.
Элеанора Марыя Аўстрыйская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Eleonore Maria von Österreich | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыя Луіза Ганзага | ||||||
Пераемнік | Марыя дэ Лагранж д'Арк'ен | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыя Луіза Ганзага | ||||||
Пераемнік | Марыя дэ Лагранж д'Арк'ен | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 мая 1653[1][2][…] |
||||||
Смерць |
17 снежня 1697[1][2][3] (44 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Род Габсбургаў і Вішнявецкія | ||||||
Бацька | Фердынанд III Габсбург | ||||||
Маці | Элеанора Ганзага | ||||||
Муж | Карл V[d][6][7] і Міхал Вішнявецкі[7] | ||||||
Дзеці | Леапольд I[d][6], Карл III Іосіф Латарынгскі[d][6], Іосіф Латарынгскі[d], Frans II Jozef van Lotharingen[d], Eleanor de Lorraine[d][8] і Charles Ferdinand de Lorraine[d][8] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Дзейнасць | арыстакратка | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Была дачкой імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда IIІ Габсбурга і Элеаноры Ганзагі. 27 лютага 1670 у Яснай Гуры пабралася шлюбам з каралём польскім і вялікім князем літоўскім Міхалам Вішнявецкім. У кастрычніку таго самага года была каранаваная ў Кафедральным касцёле Святога Яна ў Варшаве. У пары быў толькі адзін сын, які нарадзіўся мёртвым 29 лістапада 1670. Пасля смерці мужа ў 1673 вярнулася ў Аўстрыю.
Дзякуючы дапамозе брата Леапольда І Габсбурга ажанілася ў Вінер-Нойштаце 6 лютага 1678 са сваім былым палюбоўнікам князем Латарынгіі Карлам V. Карл V быў прызначаны намеснікам Ціроля і Пярэдняй Аўстрыі і пара пасялілася ў замку ў Інсбруку. Пасля смерці мужа ў 1690 прыклала ўсе намаганні для забеспячэння незалежнасці Латарынгіі і замацавання яе за сваімі нашчадкамі, што было зацверджана дагаворам у Рысвіку ў 1697. Тым не менш, пагадненне прадугледжвала вольны праход французскіх войскаў праз тэрыторыю княства. Праз некалькі месяцаў пасля гэтага Элеанора Марыя памерла. Яна была пахаваная ў крыпце Габсбургаў у Вене ў касцёле капуцынаў.
ДзеціПравіць
- Леапольд I Латарынгскі (1679—1729), князь Латарынгіі ад 1690;
- Карл Іозеф Латарынгскі (1680—1715), архібіскуп трырскі ад 1711;
- Элеанора Латарынгская (1682);
- Карл Фердынанд Латарынгскі (1683—1685);
- Іозеф Інакенцій Эмануэль Латарынгскі (1685—1705), імперскі генерал;
- Франц Іозеф Латарынгскі (1689—1715), абат Стабло і Мальмедзі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119488930 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Eleonora Maria of Habsburg // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Lundy D. R. Eleonora Maria Josefa Erzherzogin von Österreich // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119488930 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119488930 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ 6,0 6,1 6,2 http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine5.html Праверана 22 студзеня 2016.
- ↑ 7,0 7,1 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ 8,0 8,1 Lundy D. R. The Peerage
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Элеанора Марыя Аўстрыйская
Папярэдніца: Людвіка Марыя Ганзага |
каралева Польшчы і вялікая княгіня літоўская 1670 — 1673 |
Пераемніца: Марыя Казіміра д'Арк'ен |
Папярэдніца: Клод Латарынгская |
княгіня Латарынгіі 1678 — 1697 |
Пераемніца: Елізавета Шарлота Арлеанская |