Элеанора Партугальская (каралева Арагона)
каралева Арагона
(Пасля перасылкі з Элеанора Партугальская, каралева Арагона)
Элеанора Партугальская (парт.: Leonor de Portugal, катал.: Elionor de Portugal, 3 лютага 1328, Каімбра — 29 кастрычніка 1348, Эксерыка каля Тэруэля) — каралева-кансорт Арагона.
Элеанора Партугальская | |
![]() | |
![]() | |
Дзейнасць | арыстакратка |
---|---|
Веравызнанне | хрысціянства |
Нараджэнне | 3 лютага 1328[1] |
Смерць | 29 кастрычніка 1348[1][2] (20 гадоў) |
Пахаванне | |
Дынастыя | Бургундская дынастыя |
Бацька | Афонсу IV |
Маці | Беатрыса Кастыльская |
Муж | Педра IV[d] і Педра IV[d] |
Элеанора была партугальскай прынцэсай, дачкой Афонсу IV і Беатрыс Кастыльскай. 29 верасня 1347 года ў Барселоне была выдадзена замуж за аўдавелага арагонскага караля Педра IV.
Элеанора прабыла каралевай усяго каля года і сканала ад чумы, не пакінуўшы нашчадствы (яе адзіная дачка Беатрыс памерла нованароджанай). Пахавана ў кляштары Паблет.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 infanta Leonor [House of Burgundy] // Kindred Britain
- ↑ Pas L. v. Eleonore of Portugal // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713