Элеанора Раманаўна Вішнеўская
Элеанора Раманаўна Вішнеўская (1 верасня 1933, Менск — 2016[1], Мінск) — беларускі архітэктар.
Элеанора Раманаўна Вішнеўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 верасня 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2016 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. З 1958 года — архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): клуб трактарнага завода (1961), інтэр’ер залы Белдзяржфілармоніі (1962) у Мінску, міжнародны маладзёжны лагер «Юнацтва» пад Мінскам (1973), серыі тыпавых праектаў малых архітэктурных форм і элементаў добраўпарадкавання рознага прызначэння (1973—1988), домікаў, гаспадарчых будоў для садовых участкаў (1978—1988), жылыя дамы для індывідуальнага будаўніцтва ў гарадах і гарадскіх пасёлках БССР (1985—1988), індывідуальныя праекты добраўпарадкавання тэрыторыі жылых і грамадскіх зон Мінска (1975—1988). Сярод друкаваных выданняў — «Каталог малых архітэктурных формаў» (Мінск, 1979), «Домік на садовым участку» (Мінск, 1988).
Бібліяграфія
правіць- Домик на садовом участке : практическое пособие / Э. Р. Вишневская, А. Н. Найдович. — Минск, 1988.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1983).
Зноскі
Літаратура
правіць- Абрамович Юрий Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)