Электрамагнітнае выпраменьванне
Электрамагні́тныя хва́лі (ці электрамагні́тнае выпраме́ньванне) — узбурэнні (ваганні) электрамагнітнага поля, якія распаўсюджваюцца ў прасторы з канечнай скорасцю (гл. фазавая скорасць).
Электрамагнітнае выпраменьванне | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Генрых Герц[1] |
Дата адкрыцця | 13 лістапада 1886[1] |
Аб’яднанне | спіс у кваліфікатарах[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Існаванне электрамагнітных хваль прадказаў М. Фарадэй у 1832, Дж. К. Максвел у 1865 тэарэтычна даказаў, што электрамагнітныя ваганні распаўсюджваюцца ў вакууме са скорасцю святла, а Г. Герц у 1888 эксперыментальна пацвердзіў іх існаванне.
Электрамагнітныя хвалі, акрамя некаторых спецыяльных выпадкаў, — папярочныя хвалі : у кожным пункце поля электрамагнітнай хвалі вектары напружанасці электрычнага поля і магнітнай індукцыі узаемаперпендыкулярныя, і плоскасці іх ваганняў перпендыкулярныя да напрамку скорасці іх распаўсюджвання.
Скорасць распаўсюджання электрамагнітных хваль (скорасць святла) залежыць ад асяроддзя. У вакууме яна складае 299 792 458 м/с.
Заканамернасці ўзнікнення і распаўсюджвання электрамагнітных хваль апісваюцца ўраўненнямі Максвела.
Найважнейшай характарыстыкай электрамагнітнага выпрамянення з’яўляецца яго частата. У залежнасці ад частаты ваганняў (або даўжыні хвалі ў вакууме) адрозніваюць: аптычнае выпрамяненне, гама-выпрамяненне, радыёхвалі і інш. (гл. шкала электрамагнітных хваль).
Перанос энергіі электрамагнітнай хвалі характарызуецца вектарам Пойнтынга .
На мяжы падзелу двух асяроддзяў адбываецца адбіццё і пераламленне электрамагнітных хваль, а пры іх распаўсюджванні ў асяроддзі магчымы з’явы дысперсіі, дыфракцыі, інтэрферэнцыі, а таксама паглынання і рассеяння хваль.
Шкала электрамагнітных хваль
правіцьНазва дыяпазона | Даўжыня хвалі, λ | Частата, ν | Крыніцы | |
---|---|---|---|---|
Радыёхвалі | Звышдоўгія | больш за 10 км | менш за 30 кГц | Атмасферныя і магнітасферныя з’явы. Радыёсувязь. |
Доўгія | 10 км — 1 км | 30 кГц — 300 кГц | ||
Сярэднія | 1 км — 100 м | 300 кГц — 3 МГц | ||
Кароткія | 100 м — 10 м | 3 МГц — 30 МГц | ||
Ультракароткія | 10 м — 1 мм | 30 МГц — 300 ГГц | ||
Інфрачырвонае выпраменьванне | 1 мм — 780 нм | 300 ГГц — 429 ТГц | Выпраменьванне малекул і атамаў пры цеплавых і электрычных уздзеяннях. | |
Бачнае выпраменьванне | 780—380 нм | 429 ТГц — 750 ТГц | ||
Ультрафіялетавае выпраменьванне | 380 нм — 10 нм | 7,5×1014 Гц — 3×1016 Гц | Выпраменьванне атамаў пад уплывам паскораных электронаў. | |
Рэнтгенаўскае выпраменьванне | 10 нм — 5 пм | 3×1016ГЦ — 6×1019 Гц | Атамныя працэсы пры ўздзеянні паскораных зараджаных часціц. | |
Гама-выпраменьванне | менш за 5 пм | больш за 6×1019 Гц | Ядзерныя і касмічныя працэсы, радыеактыўны распад. |
Зноскі
Літаратура
правіць- Электрамагнітныя хвалі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. С. 88.
- Шкала электрамагнітных хваль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 419.
- Электрические колебания // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Горелик Г. С. Колебания и волны. 2 изд. М., 1959.
- Крауфорд Ф. Волны: Пер. с англ. 3 изд. М., 1984.
- Рабинович М. И., Трубецков Д. И. Введение в теорию колебаний и волн. 2 изд. М., 1992.
Спасылкі
правіць- Электромагнитные волны — артыкул з Фізічнай энцыклапедыі