Электрацэнтрмантаж

ААТ «Электрацэнтрмантаж» (ЭЦМ) — дзяржаўнае будаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1962 годзе. На 2014 г. налічваў адно наладачнае (Мінск) і 7 мантажных падраздзяленняў ва ўсіх абласцях краіны, што мелі вытворчыя майстэрні са станочным і грузападымальным абсталяваннем, аўтамабільнай тэхнікай. У 2006 г. займеў даччынае прадпрыемства ў Расіі. Мантажныя падраздзяленні: №1 (Мінск), №2 (Гродна), №3 (Гомель), №4 (Белаазёрск, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць), №5 (Новалукомль, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць), №6 (пасёлак Дружны, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) і №7 (Магілёў).

Электрацэнтрмантаж
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1 ліпеня 1962
Размяшчэнне Мінск, вул. Мантажнікаў, д. 37
Ключавыя постаці Генадзь Вялітчанка
Галіна Будаўніцтва
Прадукцыя Датчык, металаканструкцыя, размеркавальны шчыт  (англ.)
Абарот 279 млрд рублёў[1] (2013; $31,1 млн)[2]
Аперацыйны прыбытак 29,1 млрд руб ($3,24 млн)
Чысты прыбытак 27,3 млрд руб ($3,04 млн)
Дэвіз Якасць, бяспека, безаварыйнасць
Матчына кампанія «Белэнерга»
Сайт www.ecm.by

Вырабы і паслугі

правіць

Прадпрыемства вырабляе металаканструкцыі, датчыкі пад назіральна-вымяральныя прыборы і прылады аўтаматызацыі, электрашчытавое абсталяванне, блокі кіравання электрапрывадамі  (англ.) засавак і злучальныя скрынкі  (англ.). Ажыццяўляе пусканаладку  (англ.) і ўзвядзенне акумулятарных станцыйных батарэяў, кабельных ліній і металаканструкцый, сетак зваркі і асвятлення, прыстасаванняў уліку цеплавой і электрычнай энергіі, сетак тэлевымярэння і дыспетчарскай сувязі, аўтаматызаваных прыстасаванняў кіравання прыладамі. Займаецца ўладкаваннем асноў і падмуркаў збудаванняў, пракладваннем сетак сувязі і ўладкаваннем каменных і жалезабетонных пабудоў. Узводзіць апоры і агароджы. Ажыццяўляе вонкавае атынкоўванне і абліцоўванне дахаў, гідра- і цеплаізаляцыйныя работы[3].

Гісторыя

правіць

У 1962 г. у Мінску заснавалі Мантажнае ўпраўленне № 8. 30 снежня 1992 г. яе ператварылі ў арэнднае прадпрыемства «Электрацэнтрмантаж», якое 7 верасня 1994 г. стала прадпрыемствам калектыўнай уласнасці. 15 кастрычніка 1999 г. яго ператварылі ў ААТ[3].

Зноскі

  1. "Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2013 год"(руск.). Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Праверана 4 снежня 2014.
  2. "Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2013 год". Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 4 снежня 2014.
  3. а б Віктар Пазнякоў, Сяргей Старынаў. Увесь комплекс работаў — на сусветным узроўні // Звязда : газета. — 28 красавіка 2011. — № 79 (26943). — С. 1, 4-5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)