Электрацягнік ЭР1

ЭР1 (Электрацягнік Рыжскі, 1-й тып) — электрацягнік пастаяннага току, які выпускаўся з лютага 1957 года па чэрвень 1962 года на Рыжскім вагонабудаўнічым заводзе (РВЗ) для чыгунак СССР. Завадское абазначэнне —62-11. З'яўляецца першай мадэллю з электрацягнікоў новага сямейства (ЭР).

ЭР2
ЭР1-234 у Сімферопале
Асноўныя даныя
Краіна пабудовы  СССР
Завод Рыжскі вагонабудаўнічы завод
Саставаў пабудавана 259
Краіна эксплуатацыі  СССР
Шырыня каляіны 1520 мм
Тэхнічныя даныя
Род службы пасажырскі (прыгарадны)
Канструкцыйная скорасць 130 км у гадзіну
Максімальная службовая скорасць 110 км у гадзіну
Колькасць вагонаў у саставе 4, 6, 8, 10
Пасажыраўмяшчальнасць 1050 (у дзесяцівагоннам складзе)
Даўжыня вагона 19600 мм
Шырыня 3480 мм
Матэрыял вагона сталь
Род току і напружанне ў кантактнай сетцы пастаянны ток, 3000 В
Магутнасць ТЭД 200 кВт
Тармазная сістэма электрапнеўматычная

Завадскія абазначэнні вагонаў:

  • маторны прамежкавы вагон (Мп) - мадэль 62-12;
  • прычапны галаўны вагон (Пг) – мадэль 62-13;
  • прычапны прамежкавы вагон (Пп) - мадэль 62-14.

Гісторыя электрацягніка правіць

Параўнальна невысокае паскарэнне ў час разгону цягніка (0,45 м/с²), невысокая канструкцыйная скорасць (85 км у гадзіну) СР3 ўжо к сярэдзіне 1950-х гадоў пачалі стрымліваць рост сярэднетэхнічных скарасцей прыгараднага злучэння. Секцыі серыі СН хоць і мелі больш высокую канструкцыйную хуткасць (130 км у гадзіну) і цягавыя электрарухавікі магутнасцю 200 кВт, але з-за адносна нізкай адносіны счапной вагі к поўнай вазе цягніка (суадносіна маторных вагонаў к прычапным складала 1:2) не маглі значна павялічыць хуткасці руху, асабліва на кароткіх перагонах.