Электронны парамагнітны рэзананс

Электронны парамагнітны рэзананс (ЭПР) — рэзананснае паглынанне электрамагнітнага выпраменьвання ў сантыметровым або міліметровым дыяпазоне даўжынь хваль рэчывамі, якія ўтрымоўваюць парамагнітные часціцы.

З'ява электроннага парамагнітнага рэзанансу была адкрыта ў 1944 годзе Яўгенам Канстанцінавічам Завойскім, які выявіў, што парамагнітны узор, змешчаны ў сталае магнітнае поле, можа паглынаць энергію падаванага на яго электрамагнітнага поля. Паглынанне электрамагнітнага выпраменьвання парамагнітнымі ўзорамі мела выбарчы (рэзанансны) характар, паколькі яно назіралася толькі пры вызначаных суадносінах паміж напружанасцю сталага магнітнага поля і частатой пераменнага электрамагнітнага поля.

Метад электроннага парамагнітнага рэзанансу вывучэння рэчыва выкарыстоўваецца для вывучэння сістэм з ненулявым электронным спінавым магнітным момантам (г. зн. якія валодаюць адным або некалькімі неспаранымі электронамі): атамаў, вольных радыкалаў у газавай, вадкай і цвёрдай фазах, кропкавых дэфектаў у цвёрдых целах, сістэм у трыплетным стане, іонаў пераходных металаў.

Метад ЭПР знайшоў шырокія ўжыванні ў фізіцы, хіміі, біялогіі і медыцыне.

Гл. таксама правіць