Электрычныя скаты

Электрычныя скаты (Torpediniformes) — атрад храстковых рыб, у якіх па баках размешчаны ныркападобныя электрычныя органы. У іх аднак адсутнічаюць слабыя электрычныя органы, што ёсць у сямейства ромбавых па абодва бакі хваста. Галава і тулаве ўтвараюць дыскападобную форму. Адносна кароткі хвост мае хваставы плаўнік, а таксама да двух верхніх плаўнікоў. У атрадзе — 4 сямейства і 69 відаў. Электрычныя скаты вядомыя сваёй здольнасцю вырабляць электрычны зарад, напружанне якога (у залежнасці ад віду) ад 8 да 220 вольт. Скаты выкарыстоўваюць яго для абароны і могуць аглушыць ворага.

Электрычныя скаты

Torpedo fuscomaculata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Torpediniformes

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  649684
NCBI  117888
EOL  8898
FW  154073

Скаты цудоўныя плыўцы.