Электрычны акумулятар

Электрычны акумулятар — хімічная крыніца току, крыніца сілкавання шматразовага дзеяння, асноўная спецыфіка якога заключаецца ў зваротнасці ўнутраных хімічных працэсаў, што забяспечвае яго шматразовае цыклічнае выкарыстоўванне (праз зарад-разрад) для накаплення электраэнергіі і аўтаномнага сілкавання розных электратэхнічных прылад і абсталявання, а таксама для забеспячэння рэзервовых крыніц энергіі ў медыцыне, вытворчасці і іншых сферах. Электрычны акумулятар складаецца з корпусу, электродаў, клем, сепаратараў і электраліту. Акумулятары звычайна аб’ядноўваюцца ў батарэі для павышэння напружвання.

NiCd-акумулятары
Нікель-метал-гідрыдны акумулятар (Ni-MH) тыпу «Крона» ёмістасцю 170 мАч і напружваннем 8,4 вольта
Зарадная прылада «Dudacell», дазваляючая зараджаць, як звычайныя пальчыкавыя акумулятары (бачныя спружынныя заціскі для іх), так і акумулятары тыпа «Крона». У час зарадкі гараць індыкатары

Значэнне і выкарыстоўванне словаПравіць

Тэрмін «акумулятар» выкарыстоўваецца для абазначэння:

  • асобнага элемента: напрыклад акумулятар, акумулятарная банка, акумулятарная ячэйка
  • некалькіх асобных элементаў, злучаных паслядоўна (для павышэння напружвання) ці паралельна (для павышэння сілы току) адзін з адным: напрыклад, акумулятарная батарэя

ГісторыяПравіць

Першы правобраз акумулятара, які ў адрозненні ад батарэі Алесандра Вольты можна было шматкратна зараджаць, быў створаны ў 1803 годзе Іаганам Вільгельмам Рытарам. Яго акумулятарная батарэя ўяўляла сабою слуп з пяцідзесяці медных кружочкаў, паміж якімі было пракладзена вільготнае сукно. Пры прапусканні праз дадзеную прыладу тока ад вольтавага слупа яно само стала весці сябе як крыніца электрычнасці[1].

Прынцып дзеянняПравіць

Прынцып дзеяння акумулятара заснаваны на зваротнасці хімічных рэакцый. Працаздольнасць акумулятара можа быць адноўлена шляхам зарада, то бок прапусканнем электрычнага току ў напрамку, зваротным напрамку тока пры разрадзе. Некалькі акумулятараў, аб’яднаных у адзін электрычны ланцуг, складаюць акумулятарную батарэю.

Зноскі

  1. Лебедев Ю.А. Второе дыхание марафонца (о свинце). — Москва: Металлургия, 1990. — 144 с. — ISBN 5-229-00435-5.