Электрычны дыполь

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Электры́чны дыпо́ль – сістэма з двух аднолькавых па велічыні і супрацьлеглых па знаку пунктавых электрычных зарадаў, якія называюць палюсамі дыполя.

Электрадынаміка
Электрычнасць · Магнетызм

Электрычны дыполь у цэлым з'яўляецца электранейтральным (сума велічынь яго зарадаў роўная да нуля), але, паколькі зарады знаходзяцца на адлегласці адзін ад аднаго, дыполь удзейнічае ў электрычным узаемадзеянні. Таму дыполь выкарыстоўваецца ў якасці найпрасцейшай мадэлі электранейтральных цел, у прыватнасці, атамаў дыэлектрыка, які знаходзіцца ў знешнім электрычным полі.

Найважнейшай характарыстыкай электрычнага дыполя з'яўляецца дыпольны момантздабытак велічыні зараду яго полюса на адлегласць між імі:

Вектар дыпольнага моманту накіраваны ад яго адмоўнага полюса да дадатнага.