Эльдар Аляксандравіч Разанаў

расійскі і савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, паэт
(Пасля перасылкі з Эльдар Разанаў)

Эльда́р Алякса́ндравіч Раза́наў (руск.: Эльда́р Алекса́ндрович Ряза́нов; 18 лістапада 1927, Самара — 29 лістапада 2015[1], Масква) — расійскі і савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, паэт. Народны артыст СССР (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1979).

Эльдар Разанаў
Эльдар Рязанов

Эльдар Разанаў у 2008 годзе
Імя пры нараджэнні Эльдар Аляксандравіч Разанаў
Дата нараджэння 18 лістапада 1927(1927-11-18)
Месца нараджэння Самара, РСФСР, СССР
Дата смерці 29 лістапада 2015(2015-11-29) (88 гадоў)
Месца смерці Масква, Расія
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Сцяг Расіі Расія
Адукацыя
Месца працы
Прафесія
Кар’ера 1950 - 2015
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1969 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1977 Ордэн Дружбы народаў  — 1987
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Кавалер ордэна Ганаровага легіёна — 1998 Кавалер ордэна мастацтваў і літаратуры
Кавалер ордэна Гонару (Грузія)
Кавалер ордэна Гонару (Грузія)
Народны артыст СССР— 1984 Народны артыст РСФСР— 1974 Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР — 1968 Дзяржаўная прэмія СССР — 1977

Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых — 1979

IMDb ID 0752922
eldar-ryazanov.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (майстэрня Рыгора Козінцава) у 1950 годзе. Пасля на працягу пяці гадоў працаваў у дакументальным кіно на Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў. У 1956 годзе зняў фільм «Карнавальная ноч», які прынёс яму вядомасць.

Творчасць правіць

Паставіў камедыі (ад лірычных да вострасатырычных): «Карнавальная ноч» (1956), «Дзяўчына без адраса» (1958), «Гусарская балада» (1962, паводле п’есы А. Гладкова «Даўным-даўно»), «Дайце кнігу скаргаў», (1965), «Сцеражыся аўтамабіля» (1966), «Зігзаг удачы» (1969), «Старыя-разбойнікі» (1972), «Незвычайныя прыгоды італьянцаў у Расіі» (1973, з Італіяй), «Іронія лёсу, альбо З лёгкай парай!» (1975), «Службовы раман» (паводле п’есы Р. і Э. Брагінскага «Калегі», 1977), «Гараж», «Пра беднага гусара закіньце слова» (абодва 1980), «Вакзал для дваіх» (1983), «Жорсткі раманс» (1984, паводле п’есы А. Астроўскага «Беспасажніца»), «Забытая мелодыя для флейты» (1987), «Дарагая Алена Сяргееўна» (1988), «Нябёсы запаветныя» (1991), «Прадказанне» (1993), «Прывітанне, дуралеі» (1996), «Старыя клячы» (1999), «Ціхія віры» (2000) і інш.

Аўтар сцэнарыяў, аповесцей, п’ес (пераважна з Брагінскім), мемуараў, кнігі вершаў і навел-успамінаў «Настальгія» (1999).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць