Эльза Зубковіч (дзявочае Пілеман, 1895, Мінск — 1983) — піяністка, педагог.

Эльза Зубковіч
Дата нараджэння 1895
Месца нараджэння
Дата смерці 1983
Месца смерці
Краіна
Бацька Роберт Пілеман[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяністка, музычны педагог, кампазітарка, музыказнавец

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Мінску ў сям’і медыка Роберта Пілемана[d]. Бацька цікавіўся музыкай, з 1880 года ўзначальваў Мінскі гарадскі аркестр. У 1914 годзе скончыла Мінскую музычную школу, навучанню ў кансерваторыі перашкодзіў пачатак Першай сусветнай вайны. Засталася працаваць у мінскім шпіталі, дзе бацька займаў пасаду галоўнага лекара. Пазнаёміўшыся з прафесарам Варшаўскай кансерваторыі Георгіем Жураўлёвым, прыватна за чатыры гады прайшла з ім поўны курс кансерваторыі для фартэпіяна, адначасна беручы ўдзел у канцэртах. Працягвала канцэртную дзейнасць і ў 1920 годзе, пад польскай акупацыяй[1].

Адзін з арганізатараў, польскі лекар Урштэйн, параіў ехаць навучацца ў Берлін да вядучага прафесара-тэарэтыка тамтэйшай кансерваторыі кампазітара Паўля Юона[ru]. З дапамогаю др. Урштэйна Эльза дамаглася ад польскіх уладаў дазволу на выезд і ў тым самым 1920 годзе прыехала ў Берлін, захапіўшы з сабою ўласныя фартэпіянныя творы. Была прынятая ў клас Юона з прызначэннем стыпендыі[1].

Але ў той час у Мінск вярнуліся бальшавікі, памёр бацька, і трэба было ехаць да маці. Па рэкамендацыі прафесара Юона Эльза датэрмінова сдала іспыты ў Штутгарцкай кансерваторыіБерлінскай не існавала экстэрнаў) і ў 1922 г. з дыпломам піяністкі вярнулася ў Мінск, дзе працавала ў музычнай школе, а пасля ў тэхнікуме і кансерваторыі. Выйшла замуж, нарадзіліся дзве дачкі[1].

Пасля Вялікай Айчыннай вайны апынулася з сям’ёй у Германіі, пахавала мужа, а адтуль эмігравала ў ЗША, дзе працягвала педагагічную дзейнасць[1].

Памерла Эльза Зубковіч у Нью-Ёрку[1].

Творчасць правіць

У 1972 г. выйшаў зборнік рамансаў «Осенние падают листья», напісаны на вершы эміграцыйнай рускамоўнай паэтэсы Ірыны Сабуравай[ru]. У 1972 годзе выйшаў новы зборнік рамансаў «Край мой васільковы» — на вершы Я. Коласа, А. Гаруна, М. Кавыля, Н. Арсенневай. Ёй Арсеннева прысвяціла верш «Толькі гэткім, як Ты…»[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • К. Заслужаны юбілей [Эльза Зубковіч] // Беларус. № 103. Кастрычнік 1965. С. 3;
  • Зь юбілейнага вечару Э. Зубковіч // Беларус. № 104—105. Лістапад-сьнежань 1965. С. 5;
  • Я. З. Канцэрт музычнае школы праф. Э. Зубковіч [Нью-Ёрк] // Беларус. № 122. Чырвень 1967. С. 8;
  • Кампазытар Эльза Зубковіч. (Да 50-годзьдзя музычнае творчасьці) // Беларус. № 167. Сакавік 1971. С. 3;
  • Карповіч, Алесь. Кампазытар Эльза Зубковіч. З нагоды 80-годзьдзя жыцьця // Беларус. № 223—224. Лістапад-сьнежань 1975. С. 4;
  • Віншаваньне кампазытаркі Эльзы Зубковіч з нагоды 80-годзьдзя жыцьця // Беларус. № 223—224. Лістапад-сьнежань 1975. С. 4;
  • [Артыкул Міхаіла Гольдштэйна пра музыку кампазытара ЭльзыЗубковіч]. (Што чуваць?) // Беларус. № 226—227. Люты-сакавік 1976. С. 8;
  • «Край мой васільковы». Зборнік песьняў Э. Зубковіч // Беларус. № 185. Верасень 1972. С. 2;
  • Сьв. Памяці Э. Зубковіч (памерла ў Нью-Ёрку 4 чырвеня 1983 г. на 88 годзе жыцьця) // Беларус. № 311. Чырвень-ліпень 1983. С. 8;
  • Жыцьцё, аддадзенае музыцы. (Эльзе Зубковіч — замест нэкралёгу) // Беларус. № 312. Жнівень-верасень 1983. С. 4; № 313. Кастрычнік 1983. С. 4