Э́льмар Янавіч Кітс (эст.: Elmar Kits; 14 (27) красавіка 1913, Тарту — 24 сакавіка 1972, Тарту, Эстонія) — эстонскі жывапісец. Народны мастак СССР (1971).

Эльмар Кітс
эст.: Elmar Kits
Імя пры нараджэнні Elmar Kits
Дата нараджэння 14 (27) красавіка 1913(1913-04-27)
Месца нараджэння Тарту Эстонія
Дата смерці 24 сакавіка 1972(1972-03-24) (58 гадоў)
Месца смерці Тарту, Эстонія
Грамадзянства  Эстонія
Жонка Linda Kits-Mägi[d]
Дзеці Saskia Kasemaa[d] і Q85994334?
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Вучоба
Уплыў на Ülo Sooster[d]
Прэміі
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Скончыў у 1939 годзе Вышэйшую мастацкую школу «Палас» у Тарту, дзе займаўся жывапісам у класе вядомага эстонскага жывапісца прафесара Ада Вабэ. У 19401941 гадах выкладаў у Вышэйшай мастацкай школе ў Тарту, у 19441949 гадах у Тартускім мастацкім інстытуце.

У 1946 годзе разам з групай эстонскіх мастакоў правёў месяц у Арменіі, у 1947 годзе быў у сярэднеазіяцкіх рэспубліках, а ў 1955 годзе ў Карэліі.

Творчасць правіць

Працаваў у тэматычнай карціне, пейзажы, нацюрморце, партрэце. Творчасці ўласцівы свабодная жывапісная манера і тонкасць каларыстычных вырашэнняў: «Згарэлы горад» (1943), «Начная хабанера» (1944), «Кемскі парог» (19551956), аўтапартрэт (1956), «Паводка ў Валгаметсе» (1960), трыпціх «Музыка, балет, выяўленчае мастацтва» (19611962), «Будаўнікі», «У. І. Ленін» (абодва творы 1969, Дзяржаўная прэмія Эстоніі 1970) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць