Элья Хонанавіч Абелеў

Элья Хонанавіч Абелеў (руск.: Абелев Илья Хононович 3 студзеня 1919, Бабруйск — 10 кастрычніка 1985, Уфа) — расійскі трэнер. Заслужаны трэнер РСФСР. Суддзя рэспубліканскай катэгорыі (1960) па спартыўнай гімнастыцы. Заснавальнік школы спартыўнай гімнастыкі («Дынама») ва Уфе.

БіяграфіяПравіць

У 1938—1941 гг. трэнер і выкладчык гімнастыкі Бабруйскага гарадскога камітэта па справах фізічнай культуры і спорту. У 1945—1979 гг. трэнер, старэйшы трэнер Башкірскага абласнога савета ФСА «Дынама», адначасова ў 1945—1959 гг. галоўны трэнер зборнай каманды і старшыня Федэрацыі спартыўнай гімнастыкі БАССР. Сярод выхаванцаў Л. Е. Каралёва, а таксама звыш 36 майстроў спорту СССР.

Зноскі

СпасылкіПравіць