Элізабет Дэбікі (англ.: Elizabeth Debicki; нар. 2 жніўня 1990 года) — аўстралійская актрысаактрыса тэатра і кіно.

Элізабет Дэбікі
Дата нараджэння 24 жніўня 1990(1990-08-24) (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса, тэатральная актрыса, кінаактрыса
Узнагароды
IMDb ID 4456120
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Дэбікі нарадзілася ў Парыжы. Яе бацька паляк, а маці аўстралійка ірландскага паходжання[3], яны абодва былі танцорамі. Калі ёй было 5 гадоў, сям’я пераехала ў Мельбурн, дзе Дэбікі расла з двума малодшымі дзецьмі[4]. Элізабет зацікавіў балет і яна рыхтавалася стаць танцоркай, але пазней перамкнулася на тэатр. У жніўні 2009 года атрымала стыпендыю імя Прата за поспехі на другім годзе навучання ва ўніверсітэце. У снежні 2012 года ўзяла ўдзел у фотасесіі часопіса Vogue Аўстралія.

Кар’ера

правіць

Дэбют у кіно адбыўся ў фільме Стэфан Эліята «Вясельны разгром», прэм’ера якога адбылася ў 2011 годзе. Убачыўшы Дэбікі ў роліку, рэжысёр Баз Лурман запрасіў яе на пробы ў Лос-Анджэлес. У маі 2011 года Лурман паведаміў, што Элізабет будзе мець ролю Джордан Бэйкер (англ.: Jordan Baker) у фільме «Вялікі Гэтсбі». У дадзенай карціне бралі ўдзел многія знакамітыя акцёры: Леанарда Дзі Капрыа, Кэры Маліган, Тобі Магуайр, Джоал Эдгертан, Айла Фішэр і мн. др. У 2013 годзе выканала ролю ў п’есе Жан Жэне «Прыслужніцы».

Зноскі

правіць

Спасылкі

правіць