Ліз Трас

(Пасля перасылкі з Элізабет Трас)

Элізабет Мэры «Ліз» Трас (англ.: Elizabeth Mary "Liz" Truss; нар.26 ліпеня 1975, Оксфард) — брытанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Ліз Трас
англ.: Mary Elizabeth Truss
Дзяржаўны сакратар па справах навакольнага асяроддзя, харчавання і сельскай гаспадаркі[d]
15 ліпеня 2014 — 13 ліпеня 2016
Папярэднік Owen Paterson[d]
Пераемнік Andrea Leadsom[d]
дзяржаўны сакратар юстыцыі Вялікабрытаніі[d]
14 ліпеня 2016 — 11 чэрвеня 2017
Папярэднік Майкл Гоўв[d]
Пераемнік David Lidington[d]
лорд-канцлер
14 ліпеня 2016 — 11 чэрвеня 2017
Папярэднік Майкл Гоўв[d]
Пераемнік David Lidington[d]
дэпутат 57-га парламента Вялікабрытаніі[d]
8 чэрвеня 2017 — 6 лістапада 2019
дэпутат 56-га парламента Вялікабрытаніі[d]
7 мая 2015 — 3 мая 2017
дэпутат 55-га парламента Вялікабрытаніі[d]
6 мая 2010 — 30 сакавіка 2015
Галоўны сакратар казначэйства[d]
11 чэрвеня 2017 — 24 ліпеня 2019
Папярэднік David Gauke[d]
Пераемнік Рышы Сунак
Дэпутат 58-га парламента Вялікабрытаніі[d]
з 12 снежня 2019
член Тайнага савета Вялікабрытаніі[d]
з 2014
Міністр па справах жанчын і роўнасці Вялікабрытаніі[d]
10 верасня 2019 — 6 верасня 2022
Пераемнік Nadhim Zahawi[d]
Міністр знешняга гандлю Вялікабрытаніі[d]
24 ліпеня 2019 — 15 верасня 2021
Папярэднік Liam Fox[d]
старшыня Савета па гандлі Вялікабрытаніі[d]
24 ліпеня 2019 — 15 верасня 2021
Папярэднік Liam Fox[d]
Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі
15 верасня 2021 — 6 верасня 2022
Папярэднік Дамінік Рааб[d]
Пераемнік Джэймс Клеверлі
лідар Кансерватыўнай партыі[d]
5 верасня 2022 — 24 кастрычніка 2022
Папярэднік Борыс Джонсан
Пераемнік Рышы Сунак
78-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі
6 верасня 2022 — 25 кастрычніка 2022
Папярэднік Борыс Джонсан
Пераемнік Рышы Сунак
Першы лорд Казначэйства Вялікабрытаніі[d]
6 верасня 2022 — 25 кастрычніка 2022
Папярэднік Борыс Джонсан
Пераемнік Рышы Сунак
міністр цывільнай службы Вялікабрытаніі[d]
6 верасня 2022 — 25 кастрычніка 2022
Папярэднік Борыс Джонсан
Пераемнік Рышы Сунак
Міністр па справах Садружнасці[d]
6 верасня 2022 — 25 кастрычніка 2022
Папярэднік Борыс Джонсан
Пераемнік Рышы Сунак
Нараджэнне 26 ліпеня 1975(1975-07-26)[1] (48 гадоў)
Бацька John Truss[d][1]
Маці Priscilla Mary Grasby[d][2]
Муж Hugh O'Leary[d][3][4]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, бухгалтарка
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт elizabethtruss.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лідар Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі з 5 верасня па 24 кастрычніка 2022 года, Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі з 6 верасня па 25 кастрычніка 2022 года. Займала пасаду 50 дзён, стаўшы самым нядоўгім прэм’ерам у гісторыі Вялікабрытаніі.

Стала трэцяй жанчынай Прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі (пасля Маргарэт Тэтчэр і Тэрэзы Мэй). У мінулым — Міністр навакольнага асяроддзя, харчавання і сельскай гаспадаркі Вялікабрытаніі (2014—2016), Міністр юстыцыі Вялікабрытаніі і першая ў гісторыі жанчына лорд-канцлер (2016—2017), Міністр знешняга гандлю Вялікабрытаніі (2019—2021), Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі (2021—2022).

На чале ўрада правіць

Ліз Трас сутыкнулася з незадаволенасцю з боку аднапартыйцаў. У прыватнасці, Кансерватыўная партыя абяцала скараціць міграцыю ў Брытанію, але Трас фактычна адмовілася выконваць абяцанні. Яна адхіліла Суэлу Брэверман з пасады міністра ўнутраных спраў, бо тая абараняла меркаванне скараціць агульную міграцыю. Больш 20 дэпутатаў-кансерватараў публічна крытыкавалі Ліз Трас, прычым 13 публічна заклікалі яе выйсці ў адстаўку.

Прызначаны Ліз Трас міністр фінансаў Квасі Квартэнг у верасні абвясціў аб новым бюджэце, які прадугледжвае самае вялікае скарачэнне падаткаў за паўстагоддзя. Такім чынам яна хацела стымуляваць эканамічны рост. Рашэнне выклікала падзенне фунта да рэкордна нізкага ўзроўню і крытыку з боку МВФ. План на фоне энергетычнага крызісу аказаўся нерэалістычным.

Папулярнасць Трас моцна зменшылася, выбаршчыкаў непакоіў магчымы эканамічны хаос у краіне. Банку Англіі давялося ўмяшацца, каб стабілізаваць рынак дзяржаўнай запазычанасці і аднавіць давер.

Палітычны хаос павялічыўся ў наступныя дні на фоне міжпартыйнай барацьбы. Урэшце кансерватары рашылі прымусіць Ліз Трас пайсці. Многія заканадаўцы-кансерватары палічылі, што ў іх няма шанцаў выйграць выбары ў 2024 годзе з Трас на чале[7].

 
Ліз Трас абвяшчае аб адстаўцы з пасады прэм’ер-міністра.

Ліз Трас выйшла ў адстаўку праз 6 тыдняў пасля прызначэння. Гэта антырэкорд знаходжання на пасадзе брытанскага прэм’ера.

Зноскі

Спасылкі правіць