Эма Элеанора Юхана Малін (шведск.: Emma Eleonora Johanna Molin), больш вядомая як Элін Малін (19 мая 1855, Стакгольм — 3 верасня 1948, Стакгольм) — шведская мастачка, якая працавала ў партрэтным жанры, таксама стварала нацюрморты.

Элін Малін
шведск.: Elin Molin
Фатаграфія
Дата нараджэння 19 мая 1855(1855-05-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 верасня 1948(1948-09-03) (93 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Johan Peter Molin[d]
Маці Emma Molin[d]
Род дзейнасці мастачка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Элін Малін была дачкой вядомага шведскага скульптара Юхана Пітэра Малін і мастачкі Эмы Амаліі Эрхардзіны Малін, сястрой Герды Амаліі Сафіі Юнгстэт і Х’ялмара Малін. Свае першыя ўрокі жывапісу яна брала ў свайго бацькі, а затым вучылася ў Вільгельміны Лагерхольм і Аўгуста Мальмстрома. У 1883 годзе Элін Малін пераехала ў Францыю, там яна вучылася ў Каролюс-Дзюрана.

Удзельнічала ў выставах калекцый, арганізаваных Асацыяцыяй шведскіх мастакоў у Акадэміі мастацтваў і ў Мастацкім музеі Лундскага ўніверсітэта. Творчы ўклад Эмы складаецца з жанравых карцін з фруктовымі і кветкавымі матывамі, выкананымі ў алеі. Таксама маюцца і партрэтныя работы, самая вядомая з якіх — «Дзяўчынка» (швед. Flicka, палатно, алей, 1890).

Памерла ў 1948 годзе ў Броме ва ўзросце 93 гадоў. Пахавана на найбуйнейшых у Стакгольме Паўночных могілках у сямейным пахаванні.

Зноскі

Спасылкі правіць