Эліс Уэбстэр

дзяржаўны і палітычны дзеяч Ангільі

Эліс Ларэнца Уэбстэр (англ.: Ellis Webster) — дзяржаўны і палітычны дзеяч брытанскай заморскай тэрыторыі Ангілья. Прэм'ер-міністр Ангільі з 30 чэрвеня 2020 года.

Эліс Уэбстэр
англ.: Ellis Webster
Сцяг2-і Прэм'ер-міністр Ангільі
з 30 чэрвеня 2020
Манарх Лізавета II
Губернатар Дзіліні Дэніел-Селвэратнэм
Папярэднік Віктор Бэнкс
Нараджэнне XX стагоддзе
Жонка Marjorie Webster[d]
Партыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся на востраве Харбор (Ангілья). Першапачаткова вывучаў стаматалагічную тэрапію. У 1986 годзе скончыў універітэт Віргінскіх астравоў па спецыяльнасці «біялогія». У 1991 годзе скончыў Ельскую школу медыцыны (аспірантура Ельскага ўніверсітэта) і праходзіў спецыялізацыю па отарыналарынгалогіі ва ўніверсітэце Аявы. Практыкаваў ва Фларыдзе (ЗША), пакуль у пачатку 2000-х не вярнуўся на радзіму[1].

У снежні 2014 года ўзначаліў Аб'яднаны рух Ангільі (АУМ), аднак на выбарах 2005 года у Палату сходу партыя набраўшы 19,54% атрымала толькі 1 мандат з 11, што на адзін мандат меней, чым на выбарах 2000 года. Сам Уэбстэр заняў 3-е месца ў сваёй акруге востраў Харбор.

На выбарах 2020 года Прагрэсіўны рух Ангільі Уэсбстэра набраў 51,33% галасоў і атрымаў 7 мандатаў у Палаце сходу. Сам Уэбстэр перамог у сваёй роднай акруге востраў Харбор. 30 чэрвеня 2020 года Эліс Уэбстэр быў прыведзены да прысяга ў якасці прэм'ер-міністра Ангільі

Сям'я правіць

Жонка — Маржоры Уэбстэр

Зноскі

  1. Ellis Lorenzo Webster(недаступная спасылка). Caribbean Elections. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021. Праверана 17 May 2021.