Эліягу Зееў Левін-Эпштэйн
Эліягу Зееў Левін-Эпштэй (28 ліпеня 1864, г. Ваўкавыск — 18 ліпеня 1932, г. Рэхавот) — дзеяч сіянісцкага руху, ізраільскі грамадскі дзеяч.
Эліягу Зееў Левін-Эпштэйн | |
---|---|
іўр.: אליהו זאב לוין אפשטיין | |
Род дзейнасці | выдавец |
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1864 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 ліпеня 1932 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ юных гадоў член «Хавевей Цыён» у Варшаве — арганізацыі, галоўнай задачай якой было перасяленне габрэяў на гістарычную радзіму ў Зямлю Ізраіля і далейшае іх уладкаваньне там. У 1890 года здзейсніў алію (перасяленне габрэяў у Ізраіль на пастаяннае жыхарства). Адзін з заснавальнікаў горада Рэхавот у Цэнтральнай акрузе Ізраіля. У 1896 годзе ўдзельнічаў у стварэнні фірмы «Кармэль» па забеспячэнні вінамі Расіі. У 1900 годзе заснаваў філіял фірмы ў Нью-Ёрку і ўзначальваў яго доўгія гады. Актыўны дзеяч сіянісцкага руху ў ЗША.
Памёр 18 ліпеня 1932 годзе[1].