Эліяс Джэймс Коры
Эліяс Джэймс Ко́ры ( англ.: Elias James Corey; 12 ліпеня 1928, Метуен, штат Масачусетс, ЗША) — амерыканскі хімік-арганік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1990).
Эліяс Джэймс Коры | |
---|---|
англ.: Elias James Corey | |
![]() | |
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1928[1][2][3] (92 гады) |
Месца нараджэння | Метуен, Масачусетс, ЗША |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта, даследчык |
Навуковая сфера | Хімія |
Месца працы | Гарвардскі ўніверсітэт |
Альма-матар | Масачусецкі тэхналагічны інстытут |
Навуковы кіраўнік | John C. Sheehan[d][6] |
Вядомыя вучні | К. К. Нікалау, Д. Богер, Х. Ямамота, Ф. Бэрэн |
Вядомы як | Аўтар рэтрасінтэтычнага аналізу, шматлікіх імянных рэакцый |
Член у | |
Узнагароды |
Прэмія Вольфа па хіміі (1986)![]() Прэмія Японіі (1989) ![]() Медаль Прыстлі (2004) |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Масачусецкі тэхналагічны інстытут (1950). З 1954 года працуе ў Гарвардскім універсітэце, з 1959 года прафесар.
Навуковыя працы па тэорыі і методыцы арганічнага сінтэзу. Распрацаваў прынцыпы рэтрасінтэзнага аналізу і простыя агульныя метады атрымання складаных біялагічна актыўных рэчываў. Сінтэзаваў гіберэлавую кіслату.
АцэнкіПравіць
Дзейнасць Эліяса Коры атрымала высокую ацэнку з боку навуковай супольнасці. Ён быў узнагароджаны медалём Франкліна (англ.: Franklin medal) у 1978 годзе, атрымаў прэмію Вольфа па хіміі (1986), прэмію Японіі (1989), Нобелеўскую прэмію па хіміі (1990) і медаль Прыстлі (2004).
Спіс кнігПравіць
- E. J. Corey, X.-M. Cheng The logic of chemical synthesis. — Wiley-Interscience, 1995. — 464 p. — ISBN 0-471-11594-0
- E. J. Corey, L. Kürti, B. Czakó Molecules and Medicine. — Wiley, 2007. — 272 p. — ISBN 0470227494
- J. J. Li, E. J. Corey Name Reactions of Functional Group Transformations. — Wiley, 2007. — 768 p. — ISBN 978-0-471-74868-7
Зноскі
- ↑ Elias James Corey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Elias James Corey // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Elias James Corey // Proleksis enciklopedija — 2009.
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/137499/Elias-James-Corey
- ↑ http://www.nndb.com/org/290/000161804/
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ 7,0 7,1 NNDB — 2002.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.