Эліят Голдэнталь
Эліят Голдэнталь (англ.: Elliot Goldenthal; нар. 2 мая 1954, Нью-Ёрк) — амерыканскі кампазітар сучаснай класічнай музыкі , аўтар музыкі да тэатральных пастановак і кіно. Лаўрэат прэміі «Оскар» за музыку да фільма «Фрыда ».
Эліят Голдэнталь Elliot Goldenthal | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 2 мая 1954[1][2][3] (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, паэт-песеннік, аўтар-кампазітар, кінакампазітар |
Жанры | опера |
Узнагароды | |
elliotgoldenthal.com | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Эліят Голдэнталь нарадзіўся 2 мая 1954 года ў Брукліне, Нью-Ёрк, ЗША. Скончыў Бруклінскую сярэднюю школу, яшчэ ў 14-гадовым узросце напісаў свой першы балет. Адначасова са стварэннем складанай музыкі ўдзельнічаў у музычных сэйшнах рок і джаз гуртоў Нью-Ёрка. Скончыў у 1979 годзе Манхэтэнскую вышэйшую школу музыкі, дзе вучыўся ў Аарона Копленда і Джона Карыльяна .
Працуе ў галіне кампазіцыі, складае балеты, оперы, араторыі, м’юзіклы, кіруе аркестрамі, прадзюсуе тэатральныя і музычныя пастаноўкі. Эліят Голдэнталь — музычны эксперыментатар і стыліст. Менавіта гэтыя якасці прыцягнулі да яго кінематаграфістаў. У 1979 годзе ён напісаў свой першы саўндтрэк — музыку да фільма «Какаінавы каўбой » (реж. Улі Ломель ). Затым была праца з Гас Ван Сентам у фільме «Аптэчны каўбой » (1989). Эліят Голдэнталь неаднаразова працаваў з кінарэжысёрамі Нілам Джорданам і Джоэлам Шумахерам .
Выбраная фільмаграфіяПравіць
- 1979 — «Какаінавы каўбой »
- 1989 — «Аптэчны каўбой »
- 1997 — «Хлопчык-мяснік »
- 2002 — «Фрыда »
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #130509450 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Elliot Goldenthal // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Elliot Goldenthal // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эліят Голдэнталь
- Эліят Голдэнталь на сайце «Internet Movie Database» (англ.)