Эліяху Галомб (2 сакавіка 1893, г. Ваўкавыск — 11 чэрвеня 1945, г. Тэль-Авіў, Брытанскі мандат у Палесціне) — арганізатар габрэйскай абароны ў падмандатнай Палестыне, адзін з заснавальнікаў Хаганы і яе найбольш аўтарытэтны кіраўнік, грамадскі і прафсаюзны дзеяч.

Эліяху Галомб
Дата нараджэння 2 сакавіка 1893(1893-03-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 чэрвеня 1945(1945-06-11)[1] (52 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Адукацыя
Партыя
Член у
Род дзейнасці палітык
Дзеці Давід Галомб[d]
Удзельнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Прыехаў у Палестыну ў 1909 годзе. У 1913 годзе скончыў гімназію Герцля ў Тэль-Авіве. Удзельнік Першай Сусветнай вайны ў складзе Габрэйскага легіёна. Ён распрацаваў канцэпцыю габрэйскай самаабароны ў Палестыне. Прадстаўляў Хагану як ядро габрэйскай арміі, здольнай выконваць галоўную задачу: ахоўваць права габрэяў прыязджаць у Палестыну і весці ў Палестыне вольнае жыццё. Пазнея Хагана, падрыхтаваная Галомбам, стала ў 1948 годзе, асновай арміі краіны.

У 1918 годзе узначаліў рух за масавае ўступленне габрэяў у Легіён. У войску пасябраваў з Б. Кацнельсонам, пад уплывам якога ўступіў у 1919 годзе ў партыю Ахдут ха-Авода. Пасля дэмабілізацыі пасяліўся ў Дганіі і стаў членам камітэта па арганізацыі Хаганы. Неаднаразова сустракаўся з І. Трумпельдорам, у 1920 годзе арганізаваў дапамогу абаронцам Тэль-Хая. З 1921 годзе Галомб — член камітэта Хаганы пры Гістадрудзе. У 1922—1924 гадах накіроўваецца ў Еўропу для закупкі зброі.

Ад 1931 года — член цэнтральнага камандавання Хаганы. У перыяд арабскіх беспарадкаў (1936—1939) быў адным з ініцыятараў стварэння «палявых атрадаў», якія змагаліся з арабскімі тэрарыстамі. Будучы прыхільнікам актыўнай абароны, Галомб разам з тым выступаў супраць карных дзеянняў у адказ. У 1939—1940 гадах Галомб і Б. Кацнельсон спрабавалі дасягнуць пагаднення з В. Жабацінскім адносна аб’яднання сіянісцкага руху і зліцця ўсіх узброеных груп ішува пад адзіным камандаваннем. Галомб ускладаў надзеі на супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй і лічыў, што Хагана пад кантролем цэнтральнага нацыянальнага кіраўніцтва павінна быць адзінай ваеннай сілай габрэйскага народа. Барацьба з іншымі падпольнымі ваеннымі арганізацыямі (Лахамей херут Ісраэль і Іргун цваі ляўмі), якую Галомбу прыйшлося весці ў апошнія гады жыцця, выклікала ў ім глыбокае пачуццё гаркаты.

Памяць

правіць

У доме, у якім Галомб жыў у Тэль-Авіве, створаны музей Хаганы, названы яго імем[2].

Зноскі