Эмануэль Ласкер
Эмануэль Ласкер (ням.: Emanuel Lasker, 24 снежня 1868 — 11 студзеня 1941) — нямецкі шахматыст і матэматык, прадстаўнік пазіцыйнай школы, другі чэмпіён свету па шахматах (1894—1921). Ласкер захоўваў званне чэмпіёна свету 27 гадоў, што з'яўляецца рэкордным дасягненнем для шахмат, а працягваў выступаць на вышэйшым узроўні да 68 гадоў.
Эмануэль Ласкер | |
---|---|
ням.: Emanuel Lasker | |
![]() | |
Дата нараджэння | 24 снежня 1868[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 1941[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, шахматыст, bridge player, філосаф, шахматны кампазітар |
Навуковая сфера | Алгебра |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][10] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Max Noether[d][9] |
Узнагароды | |
![]() |
Ласкер валодаў універсальным стылем гульні, аднак яго самымі моцнымі бакамі лічылі пазіцыйнае пачуццё і эндшпіль. Многія біёграфы і даследчыкі называюць Ласкера першаадкрывальнікам псіхалагічнага падыходу да шахматах: лічыцца, што Ласкер часцяком быў гатовы пайсці на пагаршэнне сваёй пазіцыі, каб накіраваць гульню ў нязручнае для канкрэтнага суперніка рэчышча. Гэтая кропка гледжання папулярная і цяпер, хоць частка экспертаў лічыць яе памылковай і тлумачыць дасягненні Ласкера глыбокім разуменнем шахмат і ўменнем ацаніць плюсы і мінусы таго ці іншага працягу партыі.
На працягу сваёй шахматнай кар'еры Ласкер неаднаразова спыняў выступу на некалькі гадоў для заняткаў матэматыкай і філасофіяй. Ласкер абараніў доктарскую дысертацыю па матэматыцы ў 1901 годзе, а яго галоўным дасягненнем у матэматыцы стала тэарэма, названая ад імя Ласкера і Эмі Нётэр, якая пазней падагульніла высновы Ласкера. Акрамя гэтага Ласкер выдаў некалькі філасофскіх прац і літаратурных твораў.
У лютым 1936 года Ласкер выступіў у БССР з сеансам адначасовай гульні на 25 дошках. Яго афіцыйна прымаў старшыня Савета народных камісараў БССР М. Галадзед.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Emanuel Lasker // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118569872 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Find a Grave — 1995.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ 8,0 8,1 Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 2 кастрычніка 2018.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118569872 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
СпасылкіПравіць
- Партыі Эмануэля Ласкера у базе Chessgames
- Асабістая картка Эмануэля Ласкера на сайце 365chess.com
- 50 шахматных задач, заснаваных на партыях Ласкера (англ.)
- Lasker's Chess Magazine (студзень 1905)
- Кампазіцыі Эмануэля Ласкера на PDB-серверы
- Эмануэль Ласкер на сайце «Find a Grave» (англ.)
- Рубінчык, Вольф. З гісторыі Беларусі шахматнай — Мінск: Шах-плюс, 2012. С. 63—65.
Папярэднік: Вільгельм Стэйніц |
Чэмпіён свету па шахматах 1894 — 1921 |
Пераемнік: Хасэ Рауль Капабланка |