Эмануіл Вікенцьевіч Луцэвіч
Эмануіл Вікенцьевіч Луцэвіч (6 кастрычніка 1928, Дубраўка, Менская акруга — 29 кастрычніка 2016, Масква) — беларускі вучоны. Доктар медыцынскіх навук (1970), заслужаны дзеяч навук Расіі, член-карэспандэнт Акадэміі навук Расіі (1997). Брат Алега Луцэвіча, беларускага мастака-графіка.
Эмануіл Вікенцьевіч Луцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка 2016 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, хірург |
Навуковая сфера | хірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1970) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Віктар Іванавіч Стручкоў[d] |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 6 кастрычніка 1928 года ў в. Дубраўка Пухавіцкага раёна Менскай акругі.
У 1947 годзе скончыў 7 класаў Сінчанскай сямігадовай школы[1].
3 1957 года — у Маскве. 3 1959 года працаваў у Маскоўскім дзяржаўным стаматалагічным універсітэце; выкладчык, загадчык кафедры, дэкан, прарэктар. Аўтар каля 600 навуковых прац па агульнай хірургіі; падрыхтаваў каля 100 кандыдатаў і дактароў навук.
Памёр 29 кастрычніка 2016 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Аляксееўскіх могілках.
Узнагароды
правіць- Заслужаны дзеяч навук Расіі,
- ордэн Пашаны,
- ордэн Дружбы.
Зноскі
- ↑ Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Літаратура
правіць- Луцевич Э. В., Бершаденко Д. Д. рН-метрия верхних отделов пищеварительного тракта / Под редакцией член.-корр. РАМН, профессора Э. В. Луцевича. — М.: ФГОУ «ВУНМЦ Росздрава». — 2005. — 96 с.
- Луцевич Э. В., Праздников Э. Н., Кузин А. В. и др. Комплексное лечение хронических гастродуоденальных язв с применением перфторана // Перфторорганические соединения в биологии и медицине. — Пущино, 2003. — С. 49—55.