Эмануіл Ясюк (1906, в. Жухавічы (цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — 10 снежня 1977, Пасейк, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Эмануіл Ясюк
Дата нараджэння 1906
Месца нараджэння
Дата смерці 10 снежня 1977(1977-12-10)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Член у

Біяграфія

правіць

У 1930-х скончыў універсітэт у Льежы (Бельгія) з дыпломам інжынера. Падчас нямецкай акупацыі быў старшынём Стаўбцоўскага раёна. Дэлегат Усебеларускага царкоўнага сабора (жнівень 1942) і Другога Усебеларускага кангрэса. З лета 1944 — на эміграцыі. Выкладаў у гімназіі польскага лагера DP у Рэгенсбургу[1]. Пасля аднаўлення дзейнасці Беларускай цэнтральнай рады ў 1948 — міністр замежных спраў у кабінеце Ю. Сабалеўскага. У 1950 пераехаў у ЗША. Жыў у Пасейку (Нью-Джэрсі, ЗША). Быў саўласнікам кампаніі «Крыс электронікс». Займаўся грамадска-палітычнай дзейнасцю, узначальваў арганізацыю Амерыканскія прыхільнікі БЦР. Быў заснавальнікам арганізацыі беларускіх ветэранаў у Пасейку, віцэ-старшынём Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі (прадстаўнік БККА у Пасейку), парафіянінам і фундатарам парафіі царквы Св. Ефрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы.

Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы.

Зноскі

  1. Рагуля, Б. Беларускае студэнцтва на чужыне / Барыс Рагуля. — 2-е выд., выпраўленае і дапоўненае. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2006. — 188 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 10). — ISBN 985-504-048-1. — С. 107.

Літаратура

правіць
  • Вэтэраны. Сьвятой памяці Эмануэль Ясюк // Беларус. — 1978. — № 250. — Люты. — С. 4.
  • Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі (БККА) / Алег Гардзіенка; Беларускі інстытут навукі і мастацтва. — Смаленск: [б. в.], 2009. — 423 с., [6] л. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 16). — С. 27, 410.