Эмерсан Мнангагва
Эмерсан Дамбудзо Мнангагва (нар. 15 верасня 1946, Звішаванэ) — зімбабвійскі палітык. Старшыня партыі «Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт» з 19 лістапада 2017 года.
Эмерсан Мнангагва шона: Emmerson Mnangagwa | |
![]() | |
Партыя | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Нараджэнне | 15 верасня 1942[2][3][4] (78 гадоў) |
Жонка | Auxillia Mnangagwa[d] |
Сайт | edmnangagwa.com |
Актыўны удзельнік партызанскай вайны, адзін з кіраўнікоў партыі ZANU. З 1980 года займаў шэраг ключавых пасад ва ўрадзе і сілавых структурах, у 2000—2005 быў старшынёй ніжняй палаты парламента. З 12 снежня 2014 года па 7 лістапада 2017 —першы віцэ-прэзідэнт Зімбабвэ.
Лічыўся бліжэйшым паплечнікам і патэнцыйным пераемнікам прэзідэнта Роберта Мугабэ. У лістападзе 2017 года раптам быў адхілены ад пасады. Пасля ваеннага перавароту вярнуўся да ўлады, стаўшы старшынёй і першым сакратаром кіруючай партыі Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт.24 лістапада 2017 г. адбылася інаўгурацыя яго прэзідэнтам Зімбабвэ. На гэтай цырымоніі прысутнічалі прэзідэнты Батсваны, Замбіі, Мазамбіка і віцэ-прэзідэнт Намібіі.[5]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
- ↑ https://www.nytimes.com/2017/11/16/world/africa/emmerson-mnangagwa-zimbabwe.html
- ↑ Emmerson Mnangagwa // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Emmerson Mnangagwa // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Эмерсан Мнангагва стаў прэзідэнтам Зімбабвэ , Deutsche Welle (24 лістапада 2017). Праверана 26 лістапада 2017.
СпасылкіПравіць
Эмерсан Мнангагва ў Вікіцытатніку | |
Эмерсан Мнангагва на Вікісховішчы |