Эймунд Стары

(Пасля перасылкі з Эмунд Стары)

Эймунд II Стары, Эмунд Олаўсан (Emund den Gamle, Emund Olofsson; ? — 1060), кароль шведскі (1050-1060), сын Олава Эрыксана і Эдлы Венедскай. Меў два шлюбы, першы з невядомай на імя і паходжанне жанчынай, другі з Астрыд Нільсдотэр, ад першага меў сына Анунда Эймундсана.

Эймунд Стары
Raven Banner.svg
monarch of Sweden[d]
1050 — 1060
Папярэднік Анунд Якаб
Пераемнік Стэнкіль
Нараджэнне XI стагоддзе
Смерць 1060
Род Мунсё[d]
Бацька Олаў Шатконунг[1]
Маці Эдла Венедская[d][1]
Жонка Астрыд[d]
Дзеці Інгамодэр[d] і Анунд Эмудсан[d]
Дзейнасць манарх

БіяграфіяПравіць

Вядомы апазіцыяй да брэменскага архібіскупа і прыняццем да сябе англійскага місіянера Асмунда. Эймунд меў тэрытарыяльную спрэчку з Даніяй, у выніку Швецыя страціла Блекінге. Быў апошнім валадаром з дому Мунсе, бо яго сын Анунд загінуў падчас набегу на Квенланд, выпіўшы вады атручанай мясцовымі жыхарамі. Пасля смерці Эймунда каралём быў абраны яго пасынак Стэнкіль Рагнвальдсан з Вестэргэтланда, жанаты на Марыі, дачцэ Анунда Якаба.

ПродкіПравіць

Зноскі