Эміль Бернар
Эміль Бернар (фр.: Émile Bernard, 28 красавіка 1868, Ліль — 16 красавіка 1941, Парыж) — французскі мастак-неаімпрэсіяніст, адзін з тэарэтыкаў сімвалізму ў мастацтве.
Эміль Бернар | |
---|---|
фр.: Émile Bernard | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Émile Henri Bernard |
Дата нараджэння | 28 красавіка 1868[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 красавіка 1941[2][3][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Andrée Fort[d] |
Род дзейнасці | мастак, паэт, пісьменнік, ілюстратар, фатограф, скульптар, мастак-гравёр, акварэліст |
Жанр | партрэт[5], пейзаж[5], рэлігійны жывапіс[d][5], ню[5], гарадскі пейзаж[d][5], жанравы жывапіс[5] і міфалагічны жывапіс[d][5] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Школа Понт-Авена, Набі, Пуантылізм, клуазанізм[d][10], арыенталізм[d], synthetism[d][10] і сімвалізм[11][5] |
Уплыў | Fernand Cormon[d] |
Уплыў на | Sever Burada[d] і Pierre Daura[d] |
Узнагароды | |
![]() |
Жыццё і творчасцьПравіць
У 1886 годзе паступае вучыцца жывапісу ў парыжскае мастацкае атэлье Фернана Кармона, дзе знаёміцца з Тулуз-Латрэкам і ван Гогам. У тым жа годзе выгнаны з атэлье «за ўпартасць». У 1886—1888 гадах жыве ў Понт-Авэне, дзе далучаецца да мастацкай групы Понт-Авэн і становіцца сябрам Гагена. Тут жа, у 1887 годзе, сумесна з Луі Анкетэнам, распрацоўвае клуазанісцкі стыль жывапісу.
У 1890 годзе Эміль Бернар перажывае рэлігійны крызіс, пасля чаго майстар звяртаецца да прадметаў і сюжэтаў сярэднявечнага мастацтва. У 1891 годзе разрывае сяброўства з Гагенам і далучаецца да сімвалісцкай групы Адылона Рэдона і Фердынанда Ходлера.
У 1893—1903 гадах падарожнічае па Егіпце, Італіі і Іспаніі. У гэтыя гады стварае па большай частцы рэлігійныя і сімвалісцкія карціны.
Бернар, з'яўляўся адным з выбітных майстроў групы Порт-Авэн, у пачатку сваёй творчасці схіляўся да прымітывізму, у канцы жыцця капіяваў палотны венецыянскіх майстроў. У той жа час творчасць Бернара аказала вырашальны ўплыў на працы Пабла Пікаса ў яго «блакітны перыяд». Доўгія сяброўскія адносіны Бернара з ван Гогам, Гагенам і Сезанам пакінулі пасля сябе вельмі каштоўную для даследчыкаў творчасці мастакоў перапіску.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118924648 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Émile Bernard
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118924648 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ а б в г д е ё ж з і RKDartists
- ↑ Émile Bernard // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00017492
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118924648 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ а б French // (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2020.
- ↑ а б Encyclopædia Britannica
- ↑ Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979. — ISBN 2-85056-129-0
ЛітаратураПравіць
- Fred Leeman, Émile Bernard (1868—1941), Citadelles & Mazenod éditeurs; Wildenstein Institute Publications, 2013, 495 p. ISBN 9782850885716
- Jean-Jacques Luthi und Armand Israël: Émile Bernard 1868—1941, Editions de l'Amateur, ISBN 2-85917-387-0