Энгельберт Дольфус

Энгельберт Дольфус (ням.: Engelbert Dollfuß; 4 кастрычніка 1892, Тэксінг, Ніжняя Аўстрыя — 25 ліпеня 1934, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі палітычны дзеяч, лідар Хрысціянска-сацыяльнай партыі. Канцлер Аўстрыі 1932—1934, прыхільнік незалежнасці Аўстрыі. Забіты прыхільнікамі аншлюсу з гітлераўскай Германіяй.

Энгельберт Дольфус
ням.: Engelbert Dollfuß
федэральны канцлер Аўстрыі
20 мая 1932 — 25 ліпеня 1934
Папярэднік Карл Бурэш
Пераемнік Курт Шушніг
міністр замежных спраў Аўстрыі[d]
20 мая 1932 — 10 ліпеня 1934
Папярэднік Карл Бурэш
Пераемнік Stephan Tauschitz[d]
Нараджэнне 4 кастрычніка 1892(1892-10-04)[1][2]
Смерць 25 ліпеня 1934(1934-07-25)[3][4][…] (41 год)
Месца пахавання
Жонка Alwine Dollfuß[d]
Дзеці Eva Dollfuss[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, адвакат, ваенны
Месца працы
Бітвы
Узнагароды
Military Merit Cross Military Merit Cross III. Class Вайсковы крыж Карла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1927 г. заснаваў сельскагаспадарчую палату Ніжняй Аўстрыі. Стаў міністрам сельскай гаспадаркі Аўстрыі.

У 1932 г. стаў канцлерам і міністрам замежных спраў Аўстрыі. Актыўна процідзейнічаў палітыцы аншлюсу, якую праводзіў Гітлер. Дольфуса прывабліваў італьянскі фашызм, і ў сваёй барацьбе з Гітлерам ён заручыўся падтрымкай Італіі. У 1933 г. Дольфус забараніў аўстрыйскую нацысцкую партыю. Мусаліні таксама раіў яму забараніць і левыя партыі. Дольфус усталёўвае ў краіне дыктатуру.

Паўстанне ў Вене правіць

Крызіс 1929—1933 гадоў прывёў да збяднення насельніцтва, што выклікала незадаволенасць, асабліва сярод левых. 12 лютага 1934 года сацыялісты і анархісты паднялі паўстанне ў Лінцы, якое ў той жа дзень перайшло і на Вену. Урадавыя войскі і Хеймвер нацэліў артылерыю на працоўныя кварталы, каб напалохаць паўстанцаў. Але адбылася перастрэлка, у якой загінулі каля 1000 чалавек. У маі 1934 года была прынята новая канстытуцыя.

Забойства правіць

Аўстрыйскія нацысты, якіх падтрымліваў Берлін, пачалі масавы тэрор і сабатаж, забівалі прыхільнікаў Дольфуса. Раней высланыя нацысты пачалі вяртацца. Лідарамі змоўшчыкаў былі: Зейс-Інкварт, Кальтэнбрунер і Одыла Глабочнік.

25 ліпеня 1934 годзе СС  — у аўстрыйскай ваеннай форме для маскіроўкі — уварваліся ў федэральную канцылярыю і паранілі Дольфуса пры спробе да ўцёкаў. Нацысты патрабавалі ў параненага канцлера перадаць уладу А. Рынтэлену, а калі той адмовіўся, пакінулі яго паміраць ад страты крыві. Аднак змоўшчыкі дзейнічалі няўмела і ўрадавым войскам на чале з міністрам юстыцыі Куртам фон Шушніга атрымалася здушыць мяцеж. А калі Мусаліні высунуў 4 дывізіі на перавал Брэнер, Гітлер адмовіўся ад планаў захапіць Аўстрыю.

Пасля смерці Дольфуса ўлада перайшла да яго намесніка доктара Курта фон Шушніга, таксама прыхільніка незалежнасці Аўстрыі. Абапіраючыся на «Айчынны фронт» (фашысцкую арганізацыю, створаную Дольфусам у 1933 годзе), новы канцлер паспрабаваў умацаваць дзяржаву, але дасягнуць аздараўлення эканомікі яму не ўдалося.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Engelbert Dollfuß // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. Engelbert Dollfuss // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.