Энгельс Канстанцінавіч Дарашэвіч
Энгельс Канстанцінавіч Дарашэвіч (26 кастрычніка 1931, Мінск — 14 лютага 2020) — беларускі філосаф і культуролаг. Доктар філасофскіх навук (1984), прафесар (1992).
Энгельс Канстанцінавіч Дарашэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 кастрычніка 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лютага 2020 (88 гадоў) |
Род дзейнасці | філосаф |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 26 кастрычніка 1931 года ў Мінску ў сям’і служачых. У Другую сусветную вайну з маці быў у эвакуацыі, у тым ліку ў Сталінградзе, дзе жанчына працавала ваенным медыкам. Бацька Энгельса Канстанцінавіча загінуў, змагаючыся ў мінскім падполлі.
Вучыўся ў сярэдняй школе № 42 г. Мінска. Скончыў у 1953 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1958 годзе — аспірантуру. У 1958 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Георгій Валянцінавіч Пляханаў пра французкі матэрыялізм XVIII ст.»[1].
У 1985 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Філасофія эпохі Асветніцтва ў Беларусі»[2][1].
У 1958—1990 гадах працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН БССР: вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела; у 1990—2002 гадах у Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі: загадчык аддзела, галоўны навуковы супрацоўнік. З 2002 года прафесар кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, з 2009 — прафесар кафедры этналогіі і фальклору[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя інтарэсы: гісторыя філасофіі і культуры Беларусі; іх генезіс, патэнцыял, тэндэнцыі развіцця ад хрысціянізацыі і першых княстваў беларусаў да XX стагоддзя; гісторыя эстэтычнай думкі эпохі Асветніцтва; персаналіі і заканамернасці Асветніцтва на беларускіх землях; сацыялогія культуры; праблемы культуралогіі; этнічная самасвядомасць; міжнацыянальныя адносіны; беларускі фальклор[1].
Спецыяліст па гісторыі беларускай філасофскай, эстэтычнай і навуковай думкі XVII—XVIII ст., даследчык нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, які ўвёў айчынную культуру ва ўсходнееўрапейскі і еўразійскі навуковы абарот[1].
Адзін з заснавальнікаў беларускай культуралогіі, гісторыі і сацыялогіі навукі, дзякуючы якім беларуская гуманітарыстыка пазбавілася правінцыяналізму, што стварыла перадумовы для больш дакладнага самавызначэння і ідэнтыфікацыі беларусаў[1].
Узнагароды
правіцьДзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1984) і інш.
Бібліяграфія
правіць- Философия эпохи Просвещения в Белоруссии : автореферат диссертации … доктора философских наук : 09.00.03 / Дорошевич Энгельс Константинович. — Минск, 1983.
- Г. В. Плеханов о французском материализме XVIII века : автореферат диссертации … кандидата философских наук / Э. К. Дорошевич. — Минск, 1958.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е Марозаў 2022.
- ↑ Памёр Энгельс Дарашэвіч
Літаратура
правіць- ДАРАШЭВІЧ Энгельс Канстанцінавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Дарашэвіч Энгельс Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 52. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Дарашэвіч Энгельс Канстанцінавіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 579. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Дарашэвіч Энгельс Канстанцінавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. Габой — Карціна. — С. 272. — 702 с. — 9 500 экз.
- Дорошевич Энгельс Константинович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 426.
- Дорошевич Энгельс Константинович // Гуманитарии и обществоведы Национальной академии наук Беларуси. — Минск, 1997. — С. 123.