Эндру Джон Уайлс

Сэр Эндру Джон Уайлс (англ.: Sir Andrew John Wiles, нар. 11 красавіка 1953 года, Кембрыдж, Вялікабрытанія, рыцар-камандор Ордэна Брытанскай Імперыі з 2000) — англійскі і амерыканскі матэматык, прафесар матэматыкі Прынстанскага ўніверсітэта, загадчык кафедры матэматыкі, член навуковага савета Інстытута матэматыкі Клэя. Атрымаў навуковую ступень бакалаўра ў 1974 годзе ў каледжы Мёртан Оксфардскага ўніверсітэта. Навуковую кар’еру пачаў летам 1975 пад кіраўніцтвам прафесара Джона Коўтса ў каледжы Клэр Кембрыджскага ўніверсітэта, дзе і атрымаў ступень доктара. У перыяд з 1977 па 1980 Уайлс займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка ў каледжы Клэр і дацэнта ў Гарвардскім універсітэце. Сумесна з Джонам Коўтсам ён працаваў над арыфметыкай эліптычных крывых з комплексным памнажэннем метадамі тэорыі Івасавы. У 1982 годзе Уайлс пераехаў з Вялікабрытаніі ў ЗША.

Эндру Джон Уайлс
англ.: Sir Andrew John Wiles
Andrew wiles1-3.jpg
Дата нараджэння 11 красавіка 1953(1953-04-11)[1][2][3] (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Maurice Wiles[d]
Маці Paddy Mowll[d][6]
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тэорыя лікаў
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік John H. Coates[d][7]
Вядомыя вучні Манджул Бхаргава
Вядомы як матэматык, які даказаў Вялікую тэарэму Ферма
Член у
Узнагароды
рыцар-камандор ордэна Брытанскай імперыі

прэмія Уайтхеда[d] (1988)

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1989)

прэмія Ферма (1995)

прэмія Рольфа Шока па матэматыцы[d] (1995)

прэмія Астроўскага[d] (1996)

Каралеўскі медаль[d] (1996)

Прэмія Вольфа па матэматыцы (1996)

cтыпендыя Мак-Артура (1997)

прэмія Коўла[d] (1997)

Міжнародная прэмія караля Фейсала ў галіне навукі[d] (1998)

Прэмія Матэматычнага інстытута Клэя[d] (1999)

прэмія Шаа[d] (2005)

Абелеўская прэмія (2016)

медаль Коплі

грант Гугенхайма

прэмія Коўла па тэорыі лікаў[d]

прэмія Шаа ў галіне матэматычных навук[d] (2005)

медаль дэ Моргана[d] (2019)

прэмія Марыям Мірзахані па матэматыцы[d]

Regius Professor[d]

Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адной з галоўных падзей у яго кар’еры стаў доказ Вялікай тэарэмы Ферма і выяўленне тэхнічнага метаду, які дазволіў скончыць доказ з дапамогай яго былога аспіранта, Рычарда Тэйлара, у 1994 годзе. Працаваць над тэарэмай Ферма ён пачаў летам 1986 года пасля таго, як Кен Рыбет даказаў гіпотэзу аб сувязі паўстабільных эліптычных крывых (асобнага выпадку тэарэмы Таніямы — Сімуры) з тэарэмай Ферма. Асноўная ідэя аб такой сувязі належыць нямецкаму матэматыку Герхарду Фраю.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі