Эндру Джэксан Дэвіс

Эндру Джэксан Дэвіс (англ.: Andrew Jackson Davis, 11 жніўня 1826 г. — 13 студзеня 1910 г.) — амерыканскі празорлівец, прыхільнік спірытуалізму.

Эндру Джэксан Дэвіс
англ.: Andrew Jackson Davis
Andrew Jackson Davis young.jpg
Род дзейнасці спірытуаліст
Дата нараджэння 11 жніўня 1826(1826-08-11)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1910(1910-01-13)[1][2][3] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства ЗША
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Э. Дж. Дэвіс быў выхадцам з беднай сям'і, у маладосці не атрымаў фармальнай адукацыі. У 16 гадоў уладкаваўся ў абутковую майстэрню. У 1843 г., уражаны лекцыяй, прысвечанай месмерызму, пачаў праводзіць вопыты з выкарыстаннем гіпнозу. У 1844 г. абвясціў, што сустракаўся з духамі Галена і Эмануэля Сведэнборга, быў прызнаны празорліўцам, пасля чаго займаўся лекаваннем і выдавецкай дзейнасцю.

У 18451885 гг. апублікаваў каля 30 прац, у якіх выклаў свае погляды на сусвет, прыроду чалавека, медыцыну, смерць і паслясмяротнае існаванне. У іх ён прадказаў адкрыццё некалькіх новых планет і планетоідаў поясу Койпера, рух Сонечнай сістэмы вакол цэнтру галактыкі, з'яўленне самарухаючых вазоў і інш.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #173185495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. а б Andrew Jackson Davis // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Ellwood R. S. Andrew Jackson Davis // Davis, Andrew Jackson (11 August 1826–13 January 1910), prominent American Spiritualist and author // American National Biography Online / S. Ware[New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.0801868 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #173185495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

СпасылкіПравіць