Эндру Фішэр (29 жніўня 1862, Кросхаўз, Шатландыя — 22 кастрычніка 1928, Лондан, Вялікабрытанія) — аўстралійскі палітык, лейбарыст, пяты прэм’ер-міністр краіны, займаў пасаду тры разы. Пад яго кіраўніцтвам у 1910—1913 гадах была завершана велізарная заканадаўчая праграма, якая зрабіла яго, разам з прэм’ерам-пратэкцыяністам Альфрэдам Дыкінам, адным з заснавальнікаў заканадаўчай структуры новай нацыі. Спадчына рэформаў урада Фішэра і развіццё дзяржавы працягнуліся і пасля рознагалоссяў, якія ўзніклі ў Першую сусветную вайну і падчас аб’явы Уільямам Х’юзам поўнай вайсковай павіннасці.

Эндру Фішэр
англ.: Andrew Fisher
5-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі
13 лістапада 1908 — 2 чэрвеня 1909
Папярэднік Альфрэд Дыкін
Пераемнік Альфрэд Дыкін
Member of the Queensland Legislative Assembly[d]
25 сакавіка 1899 — 9 мая 1901
Папярэднік Jacob Stumm[d]
Пераемнік Dan Mulcahy[d]
член Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі[d]
30 сакавіка 1901 — 26 кастрычніка 1915
Пераемнік Edward Corser[d]
міністр фінансаў Аўстраліі[d]
17 верасня 1914 — 26 кастрычніка 1915
Папярэднік John Forrest[d]
Пераемнік William Higgs[d]
Minister for Trade[d]
27 красавіка 1904 — 17 жніўня 1904
Папярэднік William Lyne[d]
Пераемнік Allan McLean[d]
Australian High Commissioner to the United Kingdom[d]
1916 — 1921
Папярэднік Джордж Рэйд
прэм’ер-міністр Аўстраліі
29 красавіка 1910 — 24 чэрвеня 1913
Папярэднік Альфрэд Дыкін
Пераемнік Джозеф Кук
прэм’ер-міністр Аўстраліі
17 верасня 1914 — 27 кастрычніка 1915
Папярэднік Джозеф Кук
Пераемнік Уільям Х'юз
Нараджэнне 29 жніўня 1862(1862-08-29)
Смерць 22 кастрычніка 1928(1928-10-22)[2] (66 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Robert Fisher[d][3]
Маці Jane Garvin[d][3]
Жонка Margaret Fisher[d][1]
Веравызнанне прэсвітэрыянства
Партыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, прафсаюзны дзеяч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Эндру Фішэр нарадзіўся ў сям’і Роберта Фішэра і Джэйн Гарвін і быў адным з сямі дзяцей у сям’і. Яго бацька працаваў на шахце, а ў 1863 годзе быў адным з заснавальнікаў кааператыўнай крамы. Эндру Фішэр у асноўным займаўся саманавучаннем у бібліятэцы, якую дапамагла заснаваць крама бацькі. Ён наведваў вячэрнюю школу і ў 10 гадоў пачаў працаваць на шахце. У 17 гадоў яго выбралі сакратаром мясцовай прафсаюзнай арганізацыі.

У 1885 г. ён іміграваў у Квінсленд, дзе доўгі час працаваў на шахтах па здабычы вугалю і золата. У 1891 годзе ён стаў прэзідэнтам шахцёрскай асацыяцыі і палітычнай арганізацыі працоўных, якая была мясцовым аддзяленнем лейбарысцкай партыі.

У 1901 Фішэр ажаніўся з Маргарэт Ірвін, у іх нарадзілася шэсць дзяцей. У 1911 годзе ў Вялікабрытаніі ён наведаў родныя мясціны, дзе яго сустракалі як героя.

Пасля завяршэння палітычнай кар’еры стаў у 1916 году камісарам, які прадстаўляў Аўстралію ў Лондане. Ён змяніў на гэтай пасадзе Джорджа Рэйда і прабыў на пасадзе 5 гадоў. Пасля гэтага Фішэр вяртаўся ў Аўстралію, дзе быў сустрэты сваімі прыхільнікамі, якія хацелі працягу яго палітычнай кар’еры. Аднак Фішэр пераехаў у Лондан.

Прэм’ер-міністр правіць

Фішэр тройчы станавіўся прэм’ер-міністрам і ўсе тры разы ён таксама быў казначэем краіны. Першы раз ён стаў міністрам пасля сыходу ў адстаўку пратэкцыянісцкага ўрада Альфрэда Дыкіна, і сышоў з пасады пасля ўзмацнення кааліцыі Дыкіна і Джозефа Кука нягледзячы на тое, што генерал-губернатар не падпісаў адстаўку.

Другі раз Фішэр стаў прэм’ер-міністрам пасля перамогі лейбарысцкай партыі на чацвёртых усеагульных выбарах (43 месцы з 75 у палаце прадстаўнікоў і 23 з 36 — у Сенаце). Фішэру ўдалося застацца ў офісе на ўвесь тэрмін. Актыўная заканатворчая праграма ў гэты час уключала стварэнне Commonwealth Bank, пашырэнне Вярхоўнага суда, вызначэнне сталіцы ў Канберы. У сацыяльным плане былі ўведзеныя кампенсацыі рабочым і дэкрэтны адпачынак для жанчын, праведзена лібералізацыя пенсій па ўзросце і інваліднасці.

У 1913 годзе з перавагай у адно месца, выбары выйгралі лібералы. Прэм’ер-міністрам стаў Джозеф Кук, а Эндру Фішэр узначаліў афіцыйную апазіцыю. На наступных выбарах, у верасні 1914 года, ён зноў стаў прэм’ер-міністрам. У гэты час ужо ішла вайна і Фішэр абяцаў, што Аўстралія будзе падтрымліваць Аб’яднанае Каралеўства «да апошняга чалавека і да апошняга шылінга». 27 кастрычніка 1915 года ён быў вымушаны пакінуць пасаду з-за праблем са здароўем. Яго месца заняў яго намеснік Уільям Морыс Х’юз.

Зноскі

Спасылкі правіць